Актывіста ўкраінскай дыяспары Беларусі хочуць пакараць

26.01.2012

Актывіст украінскай дыяспары з Баранавіч Мікола Чарнавус атрымаў позву ў суд. Яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.39 Адміністрацыйнага кодэкса РБ, што азначае – самаўпраўства.

На думку ўлады, яно выражана ў тым, што актывіст лічыць сябе кіраўніком грамадскага аб’яднання ўкраінцаў у Баранавічах. Па словах Міколы Чарнавуса, кіраўніком яго абралі на ўстаноўчым сходзе, а прычына канфлікту ў іншым:

- Ніякага самаўпраўства няма. Ужо некалькі разоў мы звярталіся, каб нам выдзелілі памяшканне для офіса грамадскага аб’яднання “Кобзарь”. Памяшканні ёсць, але яны мне адмаўляюць. Яны вырашылі мяне за самаўпраўства пакараць.

Некалькі разоў атрымаўшы адмову ў офісе для юрыдычнага адрасу грамадскага аб’яднання “Кобзарь”, Чарнавус напісаў заяву на пікет на 25-га студзеня. Але замест дазволу на пікет атрымаў позву ў суд на 3-га лютага.

“Радыё Рацыя”

Коментування: коментарів