Амбасадар Украіны: Словы Лукашэнка – эмоцыі, якім не месца ў палітыцы

27.04.2011

Украіна абражана заявамі беларускага прэзідэнта – улада неаднаразова запрашала Аляксандра Лукашэнка на мерапрыемствы 26 красавіка, але да апошняга моманту не было адказу беларускага боку, паведаміў амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны, піша Камерсант-Украіна. “Толькі ў панядзелак увечары з заявы прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнка мы даведаліся, што ён не прыедзе”, -  сказаў амбасадар.

Тым часам, па інфармацыі СМІ, яшчэ ў мінулы чацвер у Кіеве ведалі пра адмову Лукашэнка ад удзелу ў цырымоніі, хоць спрабавалі пераканаць Мінск перагледзець рашэнне.

Учорашнія выказванні Лукашэнка ўжо выклікалі новы віток крызісу ва ўзаемаадносінах Кіева і Мінска, пішуць СМІ. На пытанне, ці паўплывае ўчорашні інцыдэнт на далейшыя адносіны дзвюх краін, Бяссмертны адказаў: “Без сумневу. Любая заява, тым больш такія асабістыя выказванні, уплывае на развіццё ўзаемаадносін”. “Гэта эмоцыі, якім не месца ў палітыцы, а тым больш – у ацэнцы двухбаковых адносін”, – адзначыў ён.

Не меней жорстка адрэагавалі на заяву беларускага прэзідэнта ў МЗС Украіны. “У гэты дзень любыя сваркі і ўзаемныя прэтэнзіі тоесныя танцам на костках. Тым больш абурэнне выклікаюць беспрэцэндэнтна некарэктныя каментары прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка…”, заявілі ў МЗС. “

“Падыходы афіцыйнага Мінска ў апошнія месяцы ўсё менш адказваюць нормам міжнародных зносін”, – гаворыцца ў заяве міністэрства. Хутчэй за ўсё, канфлікт Кіева і Мінска чакае працяг. Па словах Рамана Бяссмертнага, пасольства Ўкраіны хацела б атрымаць арыгінальны запіс заявы прэзідэнта, “каб на яе падставе выпрацаваць афіцыйную пазіцыю”.

Чытаць таксама:

Украінскі палітык пра Лукашэнку: Хай на сваю хату спачатку зверне ўвагу

Партыя рэгіёнаў: Лукашэнка зрабіў неразумную і не ўзважаную заяву

МЗС Украіны: камэнтары Лукашэнкі “беспрэцэдэнтна некарэктныя”

Лукашэнка абвінаваціў кіраўніцтва Украіны ў «вашывасці» (відэа)

Коментування: коментарів