Амбасадар Украіны жорстка раскрытыкаваў афіцыйны Мінск (відэа)

3.06.2011

Выступаючы па ўкраінскай тэлевізіі, Раман Бязсмертны заявіў, што крэдыт Стабілізацыйнага фонду ЕўрАзЭС будзе для Беларусі “кропляй у моры”.

Амбасадара Ўкраіны ў Беларусі Рамана Бязсмертнага нечакана выклікалі ў Кіеў у Міністэрства замежных спраў. Позна ўвечары 2 чэрвеня ён быў запрошаны ў эфір украінскага тэлэканалу ТВі. Як паведаміў вядучы праграмы Мікалай Княжыцкі, планавалася, што інтэрв’ю з Раманам Бязсмертным будзе адбывацца з Мінску праз Skype. Прычыны выкліку не агучылі ані амбасадар, ані вядучы праграмы, гаворка ў якой ішла пра валютны і спажывецкі крызіс у Беларусі.

Раман Бяссмертны назваў разгон акцыі 19 снежня мінулага года беспрэцэдэнтным для еўрапейскіх краінаў, а таксама узгадаў апошнія словы людзей, асуджаных за удзел у маніфестацыі.

Паводле Рамана Бяссмертнага, на лаве падсудных апынуліся не правакатары, а мірныя удзельнікі акцыі, збітыя беларускім спецназам. Па меркаванні украінскага амбасадара, менавіта гэтыя падзеі прывялі да моцнага эканамічнага крызісу.

“У Беларусі адбыліся рэчы, якія ў Еўропе у прынцыпе адбывацца не могуць. Гэта супярэчыць не толькі філасофіі еўрапейцаў, але і усім дасягненням і іх цывілізаванасці. 19 снежня мінулага году людзей, што сабраліся, проста пабілі, і сёння увесь свет задае пытанне: за што іх білі? Потым іх судзілі і цяпер 46 асобаў асуджаныя на розныя тэрміны. За што яны сёння адбываюць гэтае пакаранне? Бо і Канстытуцыя і заканадаўства даюць ім права адстойваць сваю пазіцыю.”

Амбасадар Украіны таксама звярнуў увагу на велічэзны на дадзены момант памер знешняй пазыкі Беларусі, якіз кожным днём працягвае узрастаць. Паводле Рамана Бяссмертнага, такое развіццё сітуацыі справакавала ні што іншае, як разгон 19 снежня, у выніку чаго ў розуме многіх беларусаў пасяліўся страх, які быў падмацаваны немагчымасцю выканання перадвыбарчых абяцанняў Аляксандра Лукашэнкі.

Спадар Бязсмертны заявіў, што Беларусь найхутчэй атрымае крэдыт Стабілізацыйнага фонду ЕўрАзЭС у памеры трох мільядаў долараў:

“Крэдыт ад Стабілізацыйнага фонду ЭўрАзЭС будзе вырашацца 4 чэрвеня ў Кіеве. Зусім хутка. Якое рашэнне будзе прынята — я не магу заўчасна прагназаваць, але паводле дадзеных, якія у нас ёсць, яны набліжаюцца да прыняцця пазітыўнага рашэння па выдзяленні трох мільярдаў крэдыту, на бягучы год — 1 мільярд 240 мільёнаў з адтэрміноўкай на 10 гадоў”.

Але, на ягоную думку, гэты крэдыт з’яўляецца недастатковым для выхаду з эканамічнага крызісу, у які патрапіла Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года.

“Пры такім дэфыцыце, пры наяўнай запазычанасці Рэспублікі Беларусь за спажытыя энергарэсурсы перад Расійскай Федэрацыяй — гэта кропля ў моры. На дадзены час амаль завершана працэдура куплі-продажу “Белтрансгазу” на карысць “Газпраму”, але там таксама вісіць вялікая запазычанасць. Верагодна, што гэтыя аперацыі будуць прадаўжацца”, — адзначыў украінскі дыпламат.

Нагадаем, сёлета ў лютым міністр замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка ўжо крытыкаваў Рамана Бязсмертнага, які “насуперак дыпламатычнай этыцы”, дазволіў выказаць сваю асабістую думку пра недэмакратычнасць прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі. Тады Канстанцін Грышчанка сказаў: “Ва Ўкраіне этыка дыпламатычнай службы не дазваляе выступаць з заявамі ад уласнага імя. Гэта азначае, што калі чалавек ідзе на дыпламатычную службу, ён павінен свае асабістыя погляды пакінуць у сябе дома”.

А ўжо ў траўні, літаральна два тыдні таму, фракцыя камуністаў у Вярхоўнай радзе выказала сваю незадаволенасць тым, як Раман Бязсмертны выконвае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Нагадаем, што цяперашні дыпламат быў прызначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Беларусі напрыканцы сваёй кадэнцыі папярэднім прэзідэнтам Ўкраіны Віктарам Юшчанкам.

Паводле: “Еўрарадыё”, “Радыё Рацыя”

Чытаць таксама:

Посол України в Білорусі взяв участь у Чорнобильських траурних заходах (фото)

Амбасадар Украіны: Словы Лукашэнка – эмоцыі, якім не месца ў палітыцы

Чарнобыльская канферэнцыя ў Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (фота)

Роман Безсмертний: «Україна хоче ввімкнути на європейському шляху Білорусі жовте світло»

Коментування: коментарів