Баранавіцкім укранцам дазволілі пікетаваць

7.05.2011

Старшыня аргкамітэту па стварэнні Баранавіцкага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Кабзар” Мікола Чарнавус атрымаў дазвол на трохдзённы пікет, запланаваны на 27-29 траўня. Мэта пікету – прыцягнуць увагу грамадскаці да пазбаўлення ўладамі выдзеленага імі ж памяшкання пад офіс для ўкраінскай меншасці, што стала падставай для нерэгістрацыі аб’яднання.

Пікет быў замоўлены ў вызначаным уладамі месцы – гарадскім парку, дзе зараз ідуць будаўнічыя работы.

Цяпер Чарнавусу неабходна дамовіцца з кіраўніцтвам міліцыі, хуткай дапамогі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што ён намераны абысціся без іх паслуг, паколькі будзе ўдзельнічаць у пікеце адзін. Яму не патрэбны кантэйнеры для смецця, ён не плануе ўступаць у канфлікты і будзе мець з сабою медыцынскую аптэчку. Аднак наўрад ці адмовяцца гэтыя службы ад немалых грошай, якія павінен выкласці з сваёй кішэні Мікола Чарнавус у выніку аказання паслуг, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Чытаць таксама:

Баранавіцкія ўкраінцы ўсё яшчэ маюць надзею атрымаць дазвол на пікет

Баранавіцкія ўкраінцы збіраюцца пікетаваць

Коментування: коментарів