Баранавіцкія ўкраінцы ўсё яшчэ маюць надзею атрымаць дазвол на пікет

26.04.2011

Старшыня Баранавіцкай арганізацыі “Кабзар” Мікола Чарнавус другі раз падаў заяўку на пікет у гарадскі выканкам.

Ён хоча правесці трохдзённы  пікет з 27 па 29 траўня:

- Першы пікет не дазволілі, таму што ад дзяржаўнай установы 200 метраў, напісалі, што вызначанае месца для масавых мерапрыемстваў – гарадскі парк, таму напісаў другую заяўку з месцам правядзення пікету ў парку. Спадзяюся, што не знойдуць аніякае памылкі.

Мэта пікету Чарнавуса: прыцягнуць ўвагу грамадскасці наконт забрання ўладамі выдзеленага памяшкання пад офіс украінскай дыяспары. Без гэтага памяшкання дыяспару не могуць зарэгістраваць у абласным упраўленні юстыцыі.

Пікет прымеркаваны да фестывалю “Баранавіцкая вясна”, на які запрошаны і прадстаўнікі трох украінскіх гарадоў-пабрацімаў.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.


Чытаць таксама:

Баранавіцкія ўкраінцы збіраюцца пікетаваць

Коментування: коментарів