Баранавіцкія ўкраінцы збіраюцца пікетаваць

18.04.2011

Старшыня Баранавіцкай украінскай дыяспары Мікола Чарнавус падаў у Баранавіцкі гарвыканкам заяўку на пікет.

Мікола Чарнавус сваім пікетам хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да справы адабранага ўладамі памяшкання, выдзеленага пад офіс дыяспары.

- У сувязі з тым, што ў Баранавічах з 27 па 29 траўня праходзіць свята “Баранавіцкая вясна” і былі запрошаныя людзі з Палтавы з Чаркасаў, мастацкія калектывы, каб удзельнічаць з канцэртамі ў гэтым свяце. Дык я цягам гэтых трох дзён згодны прастаяць ля помніка Леніну з плакатам.

Мікола Чарнавус падаў дакументы на рэгістрацыю дыяспары ва ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, маючы з гарвыканкам дамову на памяшканне пад офіс. Упраўленне доўга цягнула з рэгістрацыяй. Тройчы Чарнавуса выклікалі выпраўляць маленькія недакладнасці. Цяпер, калі забралі офіс, ёсць нагода для адмовы ў рэгістрацыі.

Радыё Рацыя.

Коментування: коментарів