Беларускую вёску Янукі рыхтуюць да візіту ўкраінскага прэзідэнта (фота)

23.05.2011

За апошні год вёска Янукі змянілася да непазнавальнасці. Чакаецца, што неўзабаве сюды прыедзе Віктар Януковіч, продкі якога паходзяць з гэтай вёскі.

Ужо адсыпана дарога, вакол могілак пастаўлены новы плот. Вёска ачышчаная ад хмызнякоў, усе старыя хаты прыбраныя, таксама знесеныя падмуркі ад іх. У нежылой пакінутай хаце пафарбаваныя вокны, на вокнах павешаныя новыя белыя фіранкі, двор абкошаны.

Таксама ад хмызнякоў ачышчана і дарога, што вядзе ў вёску. Але толькі з аднаго боку вёскі. З іншага боку, ад вёскі Ваўкалаты, дарога знаходзіцца ў такім стане, як і раней. Хоць ад Докшыцаў ехаць бліжэй менавіта з боку Ваўкалатаў. Мясцовыя жыхары спадзяюцца, што прыезд высокага госця дапаможа вырашыць гэта пытанне. Яны кажуць, што Лукашэнка правініўся перад Януковічам за свае выказванні і мусіць дапамагчы ім вырашыць іх праблемы. Віктара Януковіча, які двойчы наведваў Янукі, будучы прэм’ерам, тут шануюць і ганарацца ім.

Зараз у Януках засталіся 4 хаты, 2 з іх пустыя. Тут жывуць 3 жыхары.

“Еўрарадыё”

Чытаць таксама:

У білоруських Януках чекають приїзду Януковича

Коментування: коментарів