Беларусы і ўкраінцы адзначылі ў Львове ўгодкі Аршанскай бітвы (фота)

8.09.2011

Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў разам з львавянамі  адзначылі ў чацьвер Дзень беларускай вайсковай славы. У рамках сьвяткаваньняў у Львове прайшлі малітва ў царкве, сустрэчы беларусаў зь мясцовымі палітыкамі, урачыстае паседжаньне і бардаўскі канцэрт.

Перад уваходам у львоўскую ратушу беларусы і ўкраінцы разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў адзначалі, што  прыехалі ў Львоў, каб расказаць праўду аб сытуацыі на бацькаўшчыне.

8 верасьня 1514 году войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім здабыла бліскучую перамогу над войскамі Маскоўскага княства. Тады 30 тысяч ваяроў на беларускай зямлі ўшчэнт разьбілі 80-тысячнае войска.

Паводле: “Радыё Свабода”

Коментування: коментарів