Украінскі пісьменнік падтрымаў Дашкевіча (відэа)

28.08.2012

Вядомы ўкраінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец выступіў з відэа-зваротам ў падтрымку беларускага палітвязня, лідара “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча.

Відэа-зварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Нагадаем, што 28 жніўня лідара “Маладога фронту” Зміцера Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год турмы. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі выпраўленчай установы.   Падрабязней


Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” пачаў кампанію па выратаванні Шацкіх азёр (фота)

23.08.2012

Шацкім азёрам і возеру Свіцязь пагражае абмяленне ў выніку працы беларускага крэйдавага радовішча “Хаціслаўскае”, якое належыць блізкаму да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцу Юрыю Чыжу.

22 жніўня ва ўкраінскім горадзе Луцку адбыўся старт грамадскай кампаніі па выратаванні азёр. Ініцыятарам кампаніі выступіў дэпутат Валынскага абласнога савета Ігар Гузь і Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.   Падрабязней