У Луцку прайшоў семінар па інфармацыйнай бяспецы для беларускіх актывістаў

17.12.2012

Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” у другі раз правёў семінар па кампутарнай бяспекі для актывістаў грамадскіх арганізацый і партый Беларусі. Мерапрыемства прайшло з 14 па 16 снежня. Удзел у ім прынялі 22 чалавека.

Актывістам былі прачытаныя лекцыі па тэмах: “Бяспечнае захоўванне інфармацыі і шыфраванне дыскаў”, “Бяспечны” вэб-сэрфінг””, “Абарона ад шкоднаснага праграмнага забеспячэння”, “Сацыяльныя сеткі”, “Бяспечны абмен паведамленнямі ў інтэрнэце”, “Бяспечнае адміністраванне інтэрнэт-рэсурсаў”,”Мабільная бяспека” ды іншыя.   Падрабязней


Наш удзел у выбарах у Вярхоўную Раду Украіны

17.12.2012

У апошнія некалькі месяцаў грамадская дзейнасць Цэнтра практычна прыпынілася з-за ўдзелу каардынатара арганізацыі Ігара Гузя у выбарах у Вярхоўную Раду Украіны.

Ігар Гузь балатаваўся ад аб’яднанай апазіцыі “Бацькаўшчына”. Паводле афіцыйных дадзеных, ён прайграў 0,8% свайму канкурэнту Сцяпану Івахіву- алігарху, якога падтрымлівала “Партыя рэгіёнаў”. Паводле гэтых дадзеных за Ігара Гузя прагаласавала 36 306 выбаршчыкаў.   Падрабязней