Затрыманыя ў Беларусі ўкраінцы вярнуліся на Радзіму

27.03.2013

27 сакавіка трое членаў “Нацыянальнага Альянсу”, якія былі затрыманыя ў Беларусі на святкаванні “Дня Волі”, цягніком Мінск-Чарнаўцы прыбылі ва Украіну.

Вызваленыя ўкраінцы паведамілі, што яны спачатку сустрэнуцца з роднымі, а потым паўнавартасна раскажуць пра ўсё, што з імі адбывалася ў суседняй краіне.

Сказалі толькі, што за імі ў Беларусі сачылі, і яны былі затрыманыя ўжо пасля акцыі, далёка ад месца яе правядзення, калі выйшлі з маршруткі. У момант затрымання на іх не было ніякай сімволікі.   Падрабязней


У Кіеве патрабавалі вызваліць затрыманых у Мінску украінцаў (фота, відэа)

25.03.2013

25 сакавіка каля пяцідзесяці актывістаў “Нацыянальнага Альянсу” і сяброў іншых грамадскіх арганізацый пікетавалі пасольства Рэспублікі Беларусь у Кіеве з патрабаваннем неадкладна вызваліць затрыманых напярэдадні ў Мінску трох грамадзян Украіны.

Пікетоўцы выказалі сваё абурэнне тым, што 24 сакавіка на апазіцыйнай акцыі ў Мінску, якая, дарэчы, была дазволена ўладамі, затрымалі трох украінцаў. Двое з іх – дзяўчаты. Без суда іх пратрымалі суткі ў следчым ізалятары і толькі 25 сакавіка ў абед прывезлі на суд.   Падрабязней


У Кіеве пройдзе акцыя з патрабаваннем вызвалення затрыманых у Мінску украінцаў (відэа)

24.03.2013

25 сакавіка ў 12.00 каля пасольства Беларусі ў Кіеве (вуліца Кацюбінскага, 3) пройдзе акцыя з патрабаваннем вызвалення затрыманых на “Дні Волі” ў Мінску членаў “Нацыянальнага Альянсу”.

Нагадаем, што 24 сакавіка ў Мінску беларускія праваахоўнікі затрымалі трох актывістаў усеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”: Юлію Грышчук, Юлію Слівінскую і Назара Зеліноўскага.   Падрабязней


На акцыі ў Мінску затрымалі украінцаў (фота, відэа)

24.03.2013

У Мінску 24 сакавіка затрымалі трох актывістаў усеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”.

Маладыя людзі паехалі ў суседнюю краіну, каб прыняць удзел у штогадовай акцыі беларускай апазіцыі “Дзень Волі”.

У Мінск адправіліся трое актывістаў: Юлія Грышчук, Назар Зеліноўскі і Юлія Слівінская. Незадоўга да пачатку акцыі з імі знікла сувязь.   Падрабязней