Абскарджана рашэнне аб забароне ў Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга

14.10.2011

Беларускі заўзятар Ігар Шчэкарэвіч накіраваў апеляцыю ў польскую пракуратуру на яе рашэнне аб недапушчэнні на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга.

Шчэкарэвіч: “Накіравана апеляцыя на рашэнне пракуратуры. Дапамаглі мне ў гэтым Андрэй Жукавец і ўкраінскі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. Але не думаю, што польская пракуратура прызнае сваю памылку і станоўча разгледзіць маю апеляцыю. Аднак я гатовы прайсці ўсе магчымыя інстанцыі ў тым ліку і судовыя, для таго каб адстаяць права беларусаў заўзець у Польшчы пад сваімі нацыянальнымі сцягамі”.

Польская пракуратура прызнала недапушчальным ужыванне на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга. Гэта вынікае з адказу на заяву пра ўчыненне злачынства адносна групы беларускіх баскетбольных заўзятараў на матчы Беларусь-Літва ў польскім Быдгашчы.

Інцыдэнт здарыўся 25 чэрвеня 2011 году на матчы Беларусь-Літва чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жанчын у польскім Быдгашчы. Ахова  стадыёну, дзе праходзіла гульня, спярша перашкаджалі групе беларускіх заўзятараў ужываць бел-чырвона-белыя сцягі, а пасля з ужываннем сілы выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

Коментування: коментарів