Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

12.07.2011

12 ліпеня ў генеральную пракуратуру Польшчы паступіла заява аб здзяйсненні злачынства ў адносінах да групы беларусаў на матчы чэмпіяната Еўропы па баскетболу сярод жанчын у польскім Быдгошчы.

Заяву занёс Ігар Шчэкарэвіч -  адзін з пацярпелых на матчы беларусаў.  Ігар абвінавачвае ахову матча і арганізатараў у знявазе беларускага нацыянальнага сімвалу і парушэнні яго асабістай недатыкальнасці.

Ігар Шчэкарэвіч: “Я быў у судовага лекара, які зафіксаваў у мяне сінякі па правай руцэ. Гэта вынік таго, што ахова вынесла мяне з залі з ужываннем сілы. Ні ахова ні арганізатары матча з да гэтага часу не выбачыліся перад беларусамі за знявагу беларускага сцяга. Гэта зрабілі толькі  ўлады Быдгошча. Перад тым як занесці заяву я чакаў амаль 3 тыдні на выбачэнні. Але  відавочна тыя асобы, якія здзейснілі злачынства лічаць нармальнай рэччу знявагу беларускіх нацыянальных сімвалаў. Таму трэба выкарыстоўваць прававыя нормы для пакарання гэтых асобаў. Хачу падзякаваць за юрыдычную дапамогу праваабаронца Андрэя Жукаўца і ўкраінскі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Нагадаем, што ўвечары 25 чэрвеня група беларускіх заўзятараў была выдаленая з матчу Беларусь – Літва на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчынаў у польскім горадзе Быдгошчы. Пры гэтым  супраць Ігара Шчэкарэвіча ахова ўжыла сілу. Прычынай выдалення беларусаў стала іх адмова згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі.

Прэс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів