Арганізацыю украінцаў у Беларусі не рэгіструюць, таму што не падабаецца кіраўнік (фота)

22.02.2012

Дэпутат Валынскай абласной рады і каардынатар Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Гузь  атрымаў ад пасла Украіны у Беларусі Віктара Ціханава адказ на свой ліст.

Ігар Гузь прасіў украінскага дыпламата звярнуць увагу, што баранавіцкія ўлады не хочуць рэгістраваць аб’яднанне ўкраінцаў “Кабзар” і пераследуюць кіраўніка аб’яднання Міколу Чарнавуса.

Як вынікае з адказу, арганізацыі “Кабзар” не хочуць прадаставіць памяшканне для рэгістрацыі, паколькі “асоба Чарнавуса выклікае рэзка негатыўную рэакцыю ў кіраўніцтва Баранавічаў і Брэсцкай вобласці”.

Нагадаем, што афіцыйнай падставай у адмове рэгістрацыі “Кабзара”, з’яўляецца адсутнасць у арганізацыі юрыдычнага адрасу. Але згодна з беларускім заканадаўствам атрымаць юрыдычны адрас можна толькі тады, калі арганізацыя мае памяшканне.

Мясцовыя чыноўнікі прапануюць “Кабзару” арандаваць офіс за 10 мільёнаў рублёў (прыкладна 9000 грывень). У той час, як ва Украіне мясцовыя ўлады прадастаўляюць памяшканні беларускім грамадскім арганізацыям за 1 грыўню.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

 

Чытайце таксама:

Патрабуем спыніць пераслед украінскай дыяспары ў Беларусі

Коментування: коментарів