Беларус абскарджвае рашэнне аб забароне бел-чырвона-белага сцяга

1.12.2011

1 снежня актывіст Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч накіраваў скаргу камісару Польшчы па абароне грамадзянскіх правоў. Беларус просіць скасаваць рашэнне пракуратуры і суда ў Быдгошчы. Гэтыя польскія дзяржаўныя ўстановы прызналі правільным забарону бел-чырвона-белага сцяга падчас баскетбольнага матчу Беларусь-Літва чэмпіяната Еўропы сярод жанчын.

Шчэкарэвіч: “Не магу зразумець чаму ўлады Польшчы так не любяць беларускі нацыянальны сцяг. Ужо другая дзяржаўная ўстанова Польшчы фактычна адмовіла беларусам у праве вольна карыстацца нашым сцягам. Учора ўвечары я атрымаў дакумент з суда ў Быдгошчы, у якім павінна было быць канкрэтна напісана чаму суд прыняў такое рашэнне. Але ў кароткім адказе на адну старонку няма ніякай аргументацыі. Гэта толькі пацвярджае тое, што суд і пракуратура прынялі рашэнне аб забароне беларускага сцяга толькі таму што ім так захацелася, а не згодна з польскім заканадаўствам. Таму з дапамогай праваабаронцы Андрэя Жукаўца я сёння накіраваў скаргу”.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся сёлета 25 чэрвеня. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым з ужываннем сілы выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

У Польшчы ў чарговы раз забаранілі беларускі нацыянальны сцяг

Суд у Польшчы вырашыць ці маюць права беларусы карыстацца нацыянальным сцягам

Абскарджана рашэнне аб забароне ў Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга

Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

Коментування: коментарів