Беларуская міліцыя шукала ў кватэры актывіста інфармацыю пра «Нацыянальны Альянс»?

14.06.2011

13 чэрвеня ў брэсцкага актывіста дэмакратычных сіл Івана Стасюка прайшоў ператрус.

Як паведаміў БелаПАН Стасюк, у кватэру, дзе ён жыве з бацькамі, прыйшлі тры супрацоўнікі міліцыі. Яны прад’явілі пастанову на правядзенне ператруса па справе аб так званым падпале Дома правасуддзя ў Менску. Ператрус працягваўся з 16.30 да 17.10. У актывіста канфіскавалі сістэмны блок кампутара, флэш-карту, вінчэсцер, які мае механічныя пашкоджанні, 1.260 асобнікаў улётак з інфармацыяй аб тым, што Аляксандр Лукашэнка не перамог на выбарах 19 снежня.

«Я лічу, ператрус – падстава выключыць у мяне аргтэхніку», – заявіў Стасюк.

Актывіста затрымалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня ў Брэсце, калі ён вяртаўся на цягніку з Польшчы. З чыгуначнага вакзалу яго даставілі ў КДБ, дзе актывіста дапыталі пра яго супрацоўніцтва з украінскай моладзевай арганізацыяй «Нацыянальны Альянс». Апытанне доўжыўся каля трох гадзін.

У час размовы, па словах Стасюка, яму пагражалі ціскам на родных. 8 чэрвеня ў КДБ апыталі ягоную маці, якая заявіла, што ў яе добрыя дзеці і нічым супрацьзаконным не займаюцца і што яна больш не хоча мець зносіны з супрацоўнікамі КДБ з нагоды сваіх сыноў, бо мае права не сведчыць супраць блізкіх.

Коментування: коментарів