Беларусы прынялі ўдзел у акцыі апазіцыі ў Кіеве (фота)

18.05.2013

18 траўня на акцыі ўкраінскай апазіцыі ў Кіеве “Уставай, Украіна!” луналі бел-чырвона-белыя сцягі. Для ўдзелу ў мерапрыемстве, па запрашэнню Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” прыехала група беларускіх актывістаў.

Усяго ў акцыі апазіцыі ў гэты дзень удзельнічала да 50 тысяч чалавек.

“Уставай, Украіна!” – акцыя пратэсту супраць рэжыму прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, арганізаваная апазіцыйнымі партыямі УДАР, “Свабода” і “Бацькаўшчына”.

Акцыя стартавала больш за два месяцы таму ў Вінніцы. Яе галоўнае патрабаванне – адстаўка прэзідэнта краіны Віктара Януковіча. З тых часоў мітынгі і дэманстрацыі пад сцягамі партый “Бацькаўшчына”, “Свабода” і УДАР прайшлі амаль у двух дзясятках ўкраінскіх гарадоў.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів