2005 год

15 сакавіка – “Нацыянальны Альянс” арганізуе ў Луцку прэс-канферэнцыю вядомага дзеяча беларускай апазіцыі Вячаслава Сіўчыка.

25 сакавіка – “Нацыянальны Альянс” разам з “Маладым Фронтам” (Беларусь) віншуе на чыгуначным вакзале Кіева пасажыраў цягніка Мінск-Кіеў з днём абвяшчэння “Беларускай Народнай Рэспублікі”. Уздоўж перона стаіць каля 15 актывістаў з бел-чырвона-белымі сцягамі і віншавальнымі транспарантамі. Цягнік сустракаюць воклічамі “Жыве Беларусь” і “Са святам”.  Малады чалавек праз мегафон віншуе людзей з Днём волі. Пасажырам раздаюцца віншавальныя ўлёткі.

Фота з акцыі

7 красавіка –  “Нацыянальны Альянс” і “Малады Фронт” правялі ў Кіеве дзве акцыі.

У 15.30 украінцы і беларусы сабраліся на акцыю салідарнасці братніх народаў у выглядзе флэш-моба на Майдане Незалежнасці. Некалькі дзесяткаў маладых людзей з партрэтамі забітых і арыштаваных беларускіх апазіцыйных дзеячаў, з чорнымі мяшкамі на галовах і кайданкамі на нагах на пряцягу паўгадзіны праводзілі акцыю на цэнтральнай плошчы ўкраінскай сталіцы. Прадстаўнікам СМІ і мінакам раздаваліся інфармацыйныя ўлёткі пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Фота з акцыі

А 20-й вечара на тым жа месцы актывісты запалілі свечкі ў памяць пра загінулых і ўвязненных беларускіх апазіцыянерах. Акцыі праходзілі пад нацыянальнымі сцягамі абедзвюх краінаў.

10 красавіка – акцыі на Майдане незалежнасці, якія прайшлі 7 красавіка, выклікалі нервовую рэакцыю афіцыйнага Мінска. Намеснік кіраўніка камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Касцян заявіў, што акцыі былі правакацыяй, праведзенай у межах “рэалізацыі ўкраінскім кіраўніцтвам плану па прасоўванні свабоды ў Беларусі”.

19 красавіка – у горадзе Роўна прайшла акцыя ў межах інфармацыйнай кампаніі “Свабоду Беларусі”. Акцыя праходзіла ў форме флэш-мобу. На Тэатральнай плошчы горада сядзелі хлопцы ў вопратцы зняволеных і з залепленымі скотчам вуснамі. Яны сімвалізавалі беларускіх апазіцыйных палітыкаў, журналістаў і простых грамадзян, якія за свае перакананні былі пазбаўлены не толькі свабоды, але і жыцця. На плошчы таксама стаялі інфармацыйныя стэнды, на якіх была размешчана інфармацыя пра злачынствы цяперашняй беларускай улады.

21 красавіка – акцыя ў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці прайшла ў Львове. Каля помніка Тарасу Шаўчэнку былі размешчаны стэнды, дзе кожны ахвотнік мог напісаць, што ён думае пра беларускую ўладу і асабіста пра Аляксандра Лукашэнку. Мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра аўтарытарны рэжым у Беларусі і дзейнасць моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”.

Фота з акцыі

25 красавіка – у Мінску адбылося падпісанне дамовы пра супрацоўніцтва паміж “Нацыянальным Альянсам” і “Маладым Фронтам”.

Фота

26 красавіка – падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях” у Мінску 5 сяброў “Нацыянальнага Альянсу” былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

Фота

27 красавіка – справу аб затрыманні ўкраінцаў на асабісты кантроль бярэ міністр замежных спраў Украіны Барыс Тарасюк. МЗС выступае з нотай пратэсту супраць затрымання.  На судзе ўкраінцы атрымліваюць ад 9 да 15 сутак арышту. У Івана-Франкоўску і Луцку праходзяць прэс-канферэнцыі, на якіх прадстаўнікі “Нацыянальнага Альянсу” распавядаюць падрабязнасці затрымання ўкраінцаў і апошнія навіны пра дзеянні, накіраваныя на іх вызваленне. Перад амбасадай Беларусі ў Кіеве “Нацыянальны альянс” распачынае бестэрміновую акцыю пратэсту.

Фота акцыі

28 красавіка – “Нацыянальны Альянс” заяўляе, што будзе блакаваць будынак і працу беларускай амбасады ў Кіеве, пакуль сябры арганізацыі не будуць вызваленыя. У гэты ж дзень становіцца вядома, што затрыманыя ўкраінцы абвясцілі галадоўку. У абарону ўкраінцаў выступае “Украінская Народная Партыя”.  У Луцку і Чарнаўцах праходзяць акцыі ў падтрымку затрыманых грамадзян Украіны.

29 красавіка – падкамітэт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы асуджае затрыманне ўкраінцаў у Мінску. Акцыя ў падтрымку сяброў “Нацыянальнага Альянсу” праходзіць у Львове.

30 красавікавідэа з акцыі пад амбасадай Беларусі ў Кіеве

Кліп “Блакада”, у якім патрабуецца вызвалення сябраў “Нацыянальнага Альянсу” з беларускай турмы

1 траўня – перад спецпрыёмнікам-размеркавальнікам на вуліцы Акрэсціна ў Мінску адбываецца дзве акцыі ў падтрымку затрыманых на “Чарнобыльскім шляху” беларусаў, украінцаў і расіянаў.

3 траўня – “Нацыянальны Альянс” праводзіць акцыю ў падтрымку затрыманых сяброў арганізацыі ў Палтаве.

4 траўня – на акцыю пратэсту да беларускай амбасады ў Кіеве з’язджаюцца актывісты “Нацыянальнага Альянса” з усёй Украіны. 50 чалавек перад амбасадай грукаюць у пластыкавыя бутэлькі і барабаны. Пад выццё мегафонных сірэн пікетоўцы намотваюць калючы дрот на сімвалічныя супрацьтанкавыя вожыкі. Амбасадар Беларусі Валянцін Вялічка з абложанага будынку заяўляе, што не выключае прыпынення працы дыпламатычнай місіі.

Відэа з акцыі перад беларускай амбасадай

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заяўляе, што збіраецца абмеркаваць з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам лёс затрыманых сяброў “Нацыянальнага Альянсу”. Па словах Юшчанкі, беларускі бок выкарыстоўвае падвойныя стандарты ў дачыненні да ўкраінцаў. Затрыманыя расіяне былі вызвалены праз некалькі дзён пасля затрымання.

Відэа прамовы Юшчанкі

5 траўня – пасля 9 дзён зняволення вызвалены першы з затрыманых украінцаў – Аляксей Панасюк. У Івана-Франкоўску актывісты “Нацыянальнага альянсу” праводзяць акцыю ў падтрымку сваіх калегаў, якія былі затрыманыя ў Мінску.

6  траўня – вызвалены астатнія 4 затрыманыя украінцы. Андрэю Бокачу быў скарочаны тэрмін знаходжання пад вартай з 15 сутак да 10.

10 траўня – сябры “Нацыянальнага Альянсу”, якія вярнуліся з беларускага зняволення, праводзяць каля беларускай амбасады ў Кіеве прэс-канферэнцыю.

11 траўня – прэс-канферэнцыі з затрыманымі на “Чарнобыльскага шляху” украінцамі праходзяць у Роўна, Луцку і Івана-Фронкоўску.

13 траўня – міністр замежных спраў Украіны Барыс Тарасюк сустракаецца з затрыманымі ў Мінску ўкраінцамі і прадстаўніком “Маладога фронту” ва Ўкраіне. Адбываецца канструктыўная размова, падчас якой міністр ухваляе дзеянні сяброў “Нацыянальнага Альянсу”.

14 траўня – лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч па запрашэнні ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” наведвае Луцк, дзе праводзіць прэс-канферэнцыю для ўкраінскіх журналістаў.

15 траўня – 30  сяброў “Нацыянальнага альянса” бяруць удзел у “Парадзе Шумана”, які адбыўся ў межах Еўрапейскіх Сустрэчаў у Варшаве.

Пасля заканчэння Парада Шумана “Нацыянальны Альянс” і “Малады Фронт” правялі акцыю “Свабоду Беларусі!”.

Фота з акцыі

1 чэрвеня – “Нацыянальны Альянс” распачынае ўсеўкраінскую кампанію “Дайце ім вучыцца” ў падтрымку актывістаў, адлічаных з навучальных установаў Беларусі па палітычных матывах. Акцыі ў падтрымку маладых беларускіх дэмакратаў прайшлі адначасова ў шасці ўкраінскіх гарадах: Кіеве (фота), Івана-Франкоўску (фота), Стаханаве (фота), Львове, Палтаве і Крывым Розе (фота).

8-12 чэрвеня – кіраўнік “Нацыянальнага Альянса” Ігар Гузь з працоўнай паездкай наведвае Польшчу. На трэцяй ўсепольскай канферэнцыі “Сувязі з грамадскасцю мясцовага самакіравання” у горадзе Краснік ён выступае з дакладам на тэму “Параўнальны аналіз выбарчых штабоў Віктара Юшчанка і Віктара Януковіча падчас прэзідэнцкай гонкі”. У Варшаве Ігар сустракаецца з прадстаўнікамі польскіх арганізацыяў “Wolna Ukraina” і “Kuznia Wschodnia”, якія выказваюць жаданне супрацоўнічаць з “Нацыянальным альянсам” у накірунку развіцця дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі. Таксама падчас наведвання Варшавы дасягаюцца папярэднія дамоўленасці з прадстаўнікамі навучальных установаў Польшчы аб навучанні ў гэтай краіне беларускіх студэнтаў, якія ў Беларусі былі адлічаныя з навучальных устаноў за свае палітычныя перакананні.

Акрамя таго, прадстаўнікі ўкраінскіх студэнцкіх асяроддзяў Варшавы і Любліна пагадзіліся каардынаваць сваю працу з “Нацыянальным Альянсам” у культурным і грамадскім кірунках.

1-17 ліпеня – каля польскага горада Сувалкі праходзіць міжнародны маладзёжны лагер “Памяць без межаў – 2005″, асноўнай задачай якога было ўпарадкаванне магіл воінаў арміі Украінскай Народнай Рэспублікі. Адным з арганізатараў лагеру выступае “Нацыянальны Альянс”.

Фота з мерапрыемства

24 жніўня-1 верасня – на працягу тыдня ў Маневіцкім раёне Валынскай вобласці праходзіў адукацыйны лагер “Легіянер-2005″. Акрамя ўкраінцаў, удзел у ім прынялі сябры беларускіх моладзевых арганізацыяў.

6-27 верасня – на працягу трох тыдняў 13 сяброў “Нацыянальнага Альянсу” у якасці трэнераў прымалі ўдзел у трох семінарах для 150 беларусаў. Семінары праходзілі ў Літве і былі арганізаваныя дацкай арганізацыяй SILBA.  Удзельнікі семінараў таксама правялі ў Вільні акцыю супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі.

30 верасня – прадстаўнікі “Нацыянальнага Альянсу” у якасці гасцей бяруць удзел у Кангрэсе дэмакратычных сілаў Беларусі.

22-23 кастрычніка – сябры “Нацыянальнага Альянсу”  у Любліне назіраюць за другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.

Фота з паездкі

8 снежня – у памяшканні гістарычнага факультэта Валынскага дзяржаўнага універсітэта ім. Лесі Украінкі адбыўся круглы стол на тэму “Ці магчымая рэвалюцыя ў Беларусі?”.  На пытанні ўкраінскіх студэнтаў адказваў прадстаўнік “Маладога Фронту” ва Ўкраіне Ігар Шчэкарэвіч.