2006 год

2-3 лютага – шасцёра ўдзельнікаў беларускай інфармацыйнай кампаніі “Хопіць!” па запрашэнні ўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” наведваюць Украіну з мэтай наладжвання стасункаў з украінскімі моладзевымі арганізацыямі.

4 лютага – на беларуска-ўкраінскай мяжы супрацоўнікі беларускай мытні праводзяць ператрус у асабістых рэчах актывістаў кампаніі “Хопіць!”, якія вярталіся ў Мінск цягніком Кіеў-Мінск.

Мытнікі паведамілі, што шукаюць нелегальную літаратуру і валюту ў вялікіх памерах. Па словах беларускіх актывістаў, мытнікі і памежнікі адмовіліся прадставіцца і паводзілі сябе некарэктна.

24-26 лютага – беларускія актывісты прымаюць удзел у зімовым спартыўна-патрыятычным лагеры “Дабраволец-2006″, ініцыятарам правядзення якога выступіў “Нацыянальны Альянс.”

17 сакавіка – у цягніку Чарнігаў-Гомель на ўкраінска-беларускай мяжы беларускімі памежнікамі быў затрыманы намеснік старшыні Луганскай абласной арганізацыі “Нацыянальны Альянс” Руслан Конеў, які  накіроўваўся ў Мінск па запрашэнні беларускіх партнёраў нашай арганізацыі. 18 сакавіка ў тры гадзіны ночы Конеў быў пасаджаны на цягнік Менск-Кіеў і дастаўлены да першага прыпынку на ўкраінскай тэрыторыі, станцыі “Гарнастаеўка”, дзе і быў высаджаны. Акрамя Конева беларускія памежнікі не пусцілі ў Мінск і яшчэ некалькі сяброў арганізацыі.

19 сакавіка – прадстаўнік “Нацыянальнага Альянса” выступае з прамовай на мітынгу беларускай апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску супраць фальсіфікацыі выбараў. Пасля заканчэння акцыі восем сяброў “Нацыянальнага Альянсу” былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і людзьмі ў цывільным.

20 сакавіка – восем сяброў “Нацыянальнага Альянса”, затрыманых раней на мітынгу ў Мінску, дэпартаваныя ва Ўкраіну з забаронай наведвання Беларусі на працягу 5 гадоў.

21 сакавіка- у Кіеве праходзіць прэс-канферэнцыя дэпартаваных з Беларусі ўкраінцаў.

5 красавіка – у Луцку прайшла  прэс-канферэнцыя, арганізаваная “Нацыянальным Альянсам”. На ёй абмяркоўвалася палітычная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў. Удзел у прэс-канферэнцыі ўзялі актывісты беларускіх моладзевых арганізацый, якія ў той момант знаходзіліся ва Ўкраіне ў сувязі з пераследам іх з боку праваахоўных органаў Беларусі.

25 красавіка – двум актывістам “Саюза украінскай моладзі ва Ўкраіне” беларускія мытнікі перашкодзілі перасекчы беларуска-ўкраінскую мяжу. Хлопцы ў рамках кампаніі “Нацыянальнага Альянсу” “Свабоду Беларусі ” ехалі на штогадовую акцыю “Чарнобыльскі шлях-2006″, якая адбываецца 26 красавіка ў Мінску.

26 красавіка – пяцёра актывістаў “Нацыянальнага Альянсу” прынялі ўдзел у акцыі беларускай апазіцыі “Чарнобыльскі шлях-2006″.

5-8 траўня – у Ківерцаўскім раёне Валынскай вобласці праходзіць спартыўна-патрыятычная гульня “Перамога-2006″. У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 200 чалавек, з іх восем былі прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў Беларусі.

5 чэрвеня – у Луцку прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам намесніка кіраўніка партыі “Беларускі Народны Фронт” Алеся Міхалевіча, прадстаўніка беларускай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Ігара Шчэкарэвіча і дэпутата Валынскай абласной рады, старшыні Усеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” Ігара Гузя.

Фота з прэс-канферэнцыі

6 чэрвеня – у Луцку прайшла прэзентацыя Цэнтра рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”.

1-12 ліпеня – сябры “Нацыянальнага Альянса” прынялі ўдзел у міжнародным моладзевым лагеры “Памяць без межаў-2006″ у Польшчы, пад час якога адбылося ўпарадкаванне магіл воінаў арміі Украінскай Народнай Рэспублікі ў мястэчку Вадовіцэ (каля Кракава). Арганізатарам мерапрыемства з польскага боку выступіў ZHP- Аб’яднанне Харцэраў Польшчы.

Акрамя работ на могілках, дэлегацыя правяла шэраг сустрэч з польскімі і ўкраінскімі чыноўнікамі: сакратаром Рады аховы памяці ахвяр войнаў і рэпрэсій Анджэем Пшэвознікам, Надзвычайным і ўпаўнаважаным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Польшча Аляксандрам Моцыкам, Генеральным консулам Украіны ў горадзе Кракаў Міхаілам Бродовічам, а таксама прадстаўнікамі муніцыпалітэтаў Вадовіцэ і Кракава. Акрамя таго, адбылася сустрэча маладых актывістаў з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары.

Фота

31 ліпеня-6 жніўня – на тэрыторыі Маневіцкага раёну Валынскай вобласці прайшоў міжнародны моладзевы лагер “Дзікая гульня”. Арганізатарамі яго выступілі “Нацыянальны Альянс” і партнёры з Даніі – арганізацыя “Silba”. Лагер быў арганізаваны для актывістаў беларускіх моладзевых арганізацыяў. Усяго на Валынь прыбыла больш за 80 чалавек з розных гарадоў Беларусі. Акрамя таго, у лагер прыехалі прадстаўнікі арганізацыі “Silba” з Даніі, Францыі і Швецыі.

16-20 жніўня – у Закарпацкай вобласці Ўкраіны “Нацыянальны  Альянс” правёў адукацыйны лагер “Легіянер-2006″. Акрамя ўкраінцаў, удзельнікамі лагеру сталі прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў Беларусі.

7-15 кастрычніка – у межах праграмы “Памяць без межаў” сябры “Нацыянальнага Альянса” прынялі ўдзел у аднаўленні пахаванняў могілак байцоў войска Сямёна Пятлюры ў польскім мястэчку Калуш. Па завяршэнні працы ў Варшаве адбылася сустрэча актывістаў з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Польшча Аляксандрам Моцыкам, які ад імя амбасады выказаў падзяку ўкраінскай моладзі за яе ўнёсак ва  ўкраінска-польскае сяброўства і паляпшэнне добрасуседскіх адносін. Традыцыйным партнёрам праграмы з польскага боку выступіў ZHP- Аб’яднанне Харцэраў Польшчы.

30 кастрычніка – у Крывым Розе і Луцку прайшлі акцыі ў падтрымку лідэра “Маладога Фронту” Дзмітрыя Дашкевіча, над якім у гэты час адбываўся суд у Мінску.

Фота з акцыі ў Луцку

31 кастрычніка – акцыі ў падтрымку Дзмітрыя Дашкевіча прайшлі ў Палтаве, Роўна, Чаркасах, Львове і Кіеве.

7-13 лістапада – у горадзе Бурса, што ў Турцыі, адбыўся міжнародны моладзевы семінар “Мэты развіцця тысячагоддзя”. Па запрашэнні Цэнтра моладзевых грамадскіх арганізацый Валыні “Наша справа” прыняць у ім удзел адгукнуўся “Нацыянальны Альянс”. Мерапрыемства праходзіла пры падтрымцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Падчас паездкі намі былі наладжаны шчыльныя кантакты з прадстаўнікамі шэрагу грузінскіх грамадскіх арганізацый.

26 лістапада – прадстаўнікі “Нацыянальнага Альянса” наведалі Люблін, дзе прынялі ўдзел у назіранні за ходам мясцовых выбараў. Акрамя таго, украінцы сустрэліся з пераможцам выбараў на пасаду мэра Любліна Адамам Васілеўскім, дэпутатам Сейму Янушам Палікотам, дэпутатам Сейміка Люблінскага ваяводства Яцэкам Сабчаком і кіраўніком штабу “Грамадзянскай платформы” у Люблінскім ваяводстве Яцэкам Свестоўскім.

Фота з паездкі