2007 год

15-18 лютага – актывісты беларускіх моладзевых арганізацыяў прымаюць удзел у зімовым спартыўна-патрыятычным лагеры “Дабраволец-2007″. Арганізатарам мерапрыемства выступіў “Нацыянальны Альянс.”

25 траўня – у Івана-Франкоўску “Нацыянальны Альянс” правёў акцыю ў падтрымку Эстоніі, якая апынулася пад вонкавым ціскам Расійскай Федэрацыі.

27 красавіка-2 траўня – сябры моладзевых арганізацыяў Беларусі прынялі ўдзел у спартова-патрыятычнай гульні “Перамога-2007″, якая была арганізавана “Нацыянальным Альянсам” у Валынскай вобласці.

15-25 ліпеня - прадстаўнікі “Нацыянальнага Альянсу” у рамках праграмы “Памяць без межаў”  добраўпарадкавалі магілы воінаў Украінскай Народнай Рэспублікі у Люблінскім ваяводстве Польшчы.

Фота

27 – 29 ліпеня -сябры “Нацыянальнага Альянсу” бяруць удзел у летніку руху “За Свабоду” у Брэсцкай вобласці, прысвечаным гадавіне абвяшчэння Незалежнасці Беларусі.

4-10 жніўня – беларускія актывісты прынялі ўдзел у спартыўна-патрыятычным лагеры “Легіянер-2007″, які праходзіць у Івана-Франкоўскай вобласці і быў падрыхтаваны арганізацыяй “Нацыянальны Альянс”.

22 жніўня – дэлегацыя ў складзе 20 чалавек, сярод якіх былі і сябры “Нацыянальнага Альянса”, наведала польскі горад Хелм, дзе прыняла ўдзел у аднаўленні  ўкраінскіх могілак. Паездка праходзіла па ініцыятыве Луцкага гарвыканкама ў асобе Уладзіслава Стэмкоўскага і пры фінансавай падтрымцы часопіса “Украіна”.

24 верасня – “Нацыянальны Альянс” дапамог у арганізацыі ў Луцку фестывалю беларускай музыкі “Права быць свабодным” (BeFree).

4-7 кастрычніка - “Нацыянальны Альянс” праводзіць у Валынскай вобласці спартыўна-патрыятычны лагер “Паўстанец-2007″.

Акрамя сяброў розных украінскіх арганізацыяў, прыязджаюць на яго і беларускія актывісты.

21 кастрычніка – прадстаўнікі “Нацыянальнага Альянса” наведваюць Люблін, дзе бяруць удзел у назіранні за ходам выбараў у польскі Сейм.

Фота з паездкі