2008 год

15-17 лютага – беларускія актывісты бяруць удзел у спартыўна-патрыятычным лагеры “Дабраволец-2008″. Мерапрыемства праходзіць у Ровенскай вобласці. Яго арганізатарам з’яўляецца “Нацыянальны Альянс”.

2-3 сакавіка - прадстаўнікі “Нацыянальнага альянса” наведалі Расію. Там яны прынялі ўдзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі і правялі сустрэчы з прадстаўнікамі “Народна-дэмакратычнага саюзу моладзі Расійскай Федэрацыі”, “Аб’яднанага грамадзянскага фронту”, “Саюза правых сілаў”, моладзевых арганізацый “Яблык”, “Абарона”, “Змена” і “Народ”.

Фота з паездкі

1-4 траўня – прадстаўнікі беларускай моладзевай арганізацыі “БУНТ” прынялі ўдзел у спартыўна-патрыятычнай гульні “Перамога-2008″, арганізатарам  якой выступіў  “Нацыянальны Альянс”.

12-16 жніўня – сябры беларускіх дэмакратычных рухаў і арганізацыяў прымаюць удзел у адукацыйным лагеры “Легіянер-2008″, які арганізаваў “Нацыянальны Альянс” у Карпатах.

15-29 жніўня – у Валынскай вобласці прайшоў лагер па аднаўленні польскіх пахаванняў. Арганізатарамі мерапрыемства выступіў “Нацыянальны альянс” і Аб’яднанне Харцэраў Польшчы.

25-28 верасня – шэсць сяброў беларускіх моладзевых арганізацыяў бяруць удзел у спартыўна-патрыятычным лагеры “Паўстанец- 2008″, які “Нацыянальны Альянс” праводзіць у Валынскай вобласці.

21-23 лістапада – беларускія актывісты прынялі удзел у лагеры “Халодны яр”, які прайшоў у Чаркаскай вобласці. Арганізатарам мерапрыемства выступіў “Нацыянальны Альянс.”