2009 год

18 лютага-13 сакавіка - Цэнтрам рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў” арганізаваны паказы фільму пра агрэсію Расіі супраць Грузіі “Хронікі грузінскага жніўня” у Кіраваградзе, Жітоміры, Гарохаве, Ковелі, Запарожжы, Астрозе, Старай Выжаўцы, Тэрнопалі, Івана-Франкоўску, Львове, Луцку і Роўна.

4-5 красавіка - прадстаўнікі “Нацыянальнага Альянса” і “Маладога Фронту” напярэдадні выбараў у малдаўскі парламент наведалі Малдову.  Прадстаўнікі дэлегацыі сустрэліся з членамі і кіраўнікамі моладзевых арганізацый апазіцыйных партый, а менавіта: Грамадска-палітычнага руху “Еўрапейскае дзеянне”, Ліберальнай партыі Малдовы, альянсу “Наша Малдова” і Ліберальна-дэмакратычнай партыі Малдовы.

Наша дэлегацыя наведала горад Бельцы і Кішынёў. Там мы пазнаёміліся і абмеркавалі магчымасць будучага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі арганізацый украінскай дыяспары, у прыватнасці, Саюза ўкраінцаў Малдовы “Заповіт” і Асацыяцыі украінскай моладзі Малдовы “Злагода”.

З нашага боку мы прапанавалі арганізаваць паездку студэнтаў-украінцаў з Малдовы ва Ўкраіну з мэтай азнаямлення іх са сваёй гістарычнай Радзімай.

Фота з паездкі

1-4 траўня – “Нацыянальны альянс” праводзіць у Валынскай вобласці спартыўна-патрыятычную гульню “Перамога-2009″. Акрамя 250 ўкраінцаў, удзел у ёй прымае таксама сябра беларускай моладзевай арганізацыі “БУНТ.”

23 ліпеня – ва ўкраінскім горадзе Луцку адбылася прэс-канферэнцыя маладафронтаўца Яўгена Скрабца і дэпутата Валынскай абласной рады, кіраўніка моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” Ігара Гузя. На прэс-канферэнцыі Яўген расказаў украінскім журналістам пра палітычных вязняў у Беларусі. Ігар Гузь у сваю чаргу распавёў пра запланаваную ва Ўкраіне кампанію ў падтрымку маладафронтаўца Арцёма Дубскага, які ў гэты час знаходзіўся ў беларускай турме.

25 ліпеня-3 жніўня – у вёсцы Залессе, што ў сарака кіламетрах ад Берасця, прайшоў летнік з назвай “Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч”. Ініцыятарам летніку выступіла моладзевая ініцыятыва “Дзедзіч”. Па запрашэнні арганізатараў летнік наведалі таксама сябры “Нацыянальнага Альянса”.

6 жніўня – “Нацыянальны альянс” правёў у Луцку акцыю з патрабаваннем вызвалення беларускага палітвязня Арцёма Дубскага.

29-30 жніўня – “Нацыянальны альянс” выступіў партнёрам Еўрапейскіх Дзён Добрасуседства.

24-27 верасня – маладзёны з беларускіх дэмакратычных арганізацыяў бяруць удзел у спартыўна-патрыятычным лагеры “Паўстанец-2009″ у Валынскай вобласці. Арганізатарам мерапрыемства выступіў “Нацыянальны Альянс”.

10 кастрычніка – у горадзе Калуш (Івана-Франкоўская вобласць) моладзевыя арганізацыі “Нацыянальны Альянс” і “Малады Рух” правялі акцыю з патрабаваннем вызваліць  беларускага палітычнага вязня Арцёма Дубскага. Каля 15 чалавек спачатку прайшліся па вуліцах, а пасля стаялі на цэнтральнай плошчы горада з партрэтамі беларускага палітвязня. Пры гэтым вусны маладзёнаў былі залеплены скотчам, што сімвалізавала адсутнасць свабоды слова ў Беларусі.

Адначасова яны раздавалі ўлёткі аб палітычнай сітуацыі ў суседняй краіне і збіралі подпісы з патрабаваннем вызваліць Дубскага. Усяго было сабрана каля 200 подпісаў, якія пазней былі адпраўлены ў  беларускую амбасаду ў Кіеве.

Фота з акцыі

10 кастрычніка – сябра Рады “Нацыянальнага Альянса” Сяргей Мартынюк і міжнародны сакратар арганізацыі Аксана Лойка наведалі IV З’езд “Моладзі БНФ”.

Выступаючы на з’ездзе, Сяргей Мартынюк пажадаў беларусам змагацца і не здавацца, а таксама адзначыў, што ўкраінская моладзь, у прыватнасці з асяроддзя “Нацыянальнага Альянсу”, заўсёды гатова падтрымаць іх і прыйсці на дапамогу, як гэта ўжо было ў 2005 і 2006 гадах. Па завяршэнні свайго выступу Сяргей Мартынюк падарыў намесніку старшыні “Моладзі БНФ” Антону Каліноўскаму ўкраінскі сіне-жоўты сцяг. У адказ атрымаў бел-чырвона-белы беларускі сцяг у знак братэрства арганізацый.

Акрамя таго, падчас паездкі ў Мінск Сяргея Мартынюка і Аксаны Лойка адбылася іх сустрэча з лідэрамі “Маладога Фронту” – Дзмітрыем Дашкевічам і Настай Палажанкай.

Відэа выступу Сяргея Мартынюка на зъездзе

11 кастрычніка – акцыя ў з патрабаваннем вызваліць Дубскага прайшла ў Палтаве. Акрамя самой акцыі адбываўся і збор подпісаў пад петыцыяй аб вызваленні беларускага палітзняволенага. Усяго было сабрана каля 150 подпісаў.

Фота з акцыі

12 кастрычніка – акцыя ў падтрымку зняволенага актывіста “Маладога Фронту” Арцёма Дубскага прайшла ў  Львове. Пад патрабаваннем вызваліць маладафронтаўца падчас акцыі падпісалася больш за 100 чалавек.

Фота з акцыі

14 кастрычніка – сябры “Нацыянальнага Альянса” патрабавалі ў горадзе Вінніцы вызваліць Дубскага.  Акцыя прайшла каля “Вінніцкага абласнога зямляцтва беларусаў”. Таксама збіраліся подпісы пад патрабаваннем вызваліць актывіста. У выніку было сабрана больш за 150 подпісаў, якія былі накіраваныя на адрас амбасады Беларусі ў Кіеве.

Фота з акцыі

27 кастрычніка – у Луцку прайшла яшчэ адна акцыя ў падтрымку беларускага палітзняволенага Арцёма Дубскага.

Фота з акцыі

24 снежня - у Кішынёве адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж “Нацыянальным альянсам” і “Tineretul Liberal” – моладзевай арганізацыяй Ліберальнай партыі Малдовы. З боку “Tineretul Liberal” дакумент падпісаў яе старшыня Серджо Богян,  з украінскага боку – кіраўнік “Нацыянальнага Альянса” Ігар Гузь.

Акрамя таго, кіраўнік “Нацыянальнага альянса” Ігар Гузь і міжнародны сакратар арганізацыі Аксана Лойка правялі сустрэчы з міністрам Моладзі і спорту Іоанам Чэбану і віцэ-прэм’ер міністрам Малдовы Іоанам Нэгрэем.

Відэа з падпісання дамовы