2010 год

1-4 траўня – усеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” праводзіць у Валынскай вобласці спартова-патрыятычную гульню “Перамога-2010″. Удзел у ёй бяруць таксама і прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацыяў.

3-10 чэрвеня – адбыўся міжнародны моладзевы абмен у межах праекту “Няхай разбурацца сцены” – праграма “Моладзь у дзеянні” паміж навуковым колам “Антрапалогіі Культуры”, якое дзейнічае пры Вышэйшай школе інфарматыкі і кіравання у Жэшове (Польшча), і моладзевай арганізацыяй “Нацыянальна Альянс”.

10 чэрвеня – Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без меж”  арганізаваў у Луцку прэс-канферэнцыю сябра “Маладой Беларусі” Андрэя Кузьмінскага.

На ёй беларускі актывіст прызнаўся, што быў завербаваны супрацоўнікамі КДБ. Перад Кузьмінскім ставілася задача дыскрэдытаваць лідэра “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча. У сувязі з пераследам з боку спецслужбаў Кузьмінскі быў вымушаны выехаць з Беларусі.