Міністр юстыцыі Польшчы не разумее, чаму ў краіне забаранілі беларускі сцяг (відэа)

13.03.2012

Міністр юстыцыі Польшчы Яраслаў Говін не разумее, чаму падчас баскетбольнага матчу сярод жанчын Беларусь-Літва ў Быдгашчы быў забаронены бел-чырвона-белы сцяг. Аб гэтым Говін заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу TVP.

Говін: “Я не разумею матываў такога ўчынку. Усе мы павінны салідарызавацца з тымі, хто змагаецца за тое, што 20 гадоў таму было для палякаў марай. Яны змагаюцца за дэмакратыю і элементарную павагу для правоў чалавека”.

Говін паабяцаў таксама ўзяць пад сваю апеку справу беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца. Акрамя таго па словах генпракурора, выпадкі, калі польская пракуратура дапамагае уладам Беларусі пераследваць беларускіх апазіцыянераў, больш не будуць мець месца.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся 25 чэрвеня 2011 года. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым з ужываннем сілы выдаліла беларусаў са стадыёну.

Пазней адзін з заўзятараў, каардынатар Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч праз суд і пракуратуру абскардзіў забарону ўжывання сцяга падчас матчу. Аднак такую забарону прызналі правамоцным суд і пракуратура Быдгашча.

Відэа

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів