На акцыі апазіцыі ў Кіеве будуць паднятыя беларускія сцягі

18.05.2013

18 траўня на акцыі ўкраінскай апазіцыі ў Кіеве “Уставай, Украіна!” будуць паднятыя бел-чырвона-белыя сцягі. У мерапрыемстве па запрашэнню Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” прыме ўдзел група беларускіх актывістаў. Акрамя таго, беларускія сцягі будуць паднятыя таксама сябрамі  Цэнтра.

“Уставай, Украіна!” – акцыя пратэсту супраць рэжыму прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, арганізаваная апазіцыйнымі партыямі УДАР, “Свабода” і “Бацькаўшчына”.

Акцыя стартавала больш за два месяцы таму ў Вінніцы. Яе галоўнае патрабаванне – адстаўка прэзідэнта краіны Віктара Януковіча. З тых часоў мітынгі і дэманстрацыі пад сцягамі партый “Бацькаўшчына”, “Свабода” і УДАР прайшлі амаль у двух дзясятках ўкраінскіх гарадоў. 18 траўня гэтая акцыя фінішуе ў Кіеве.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів