На акцыі ў Мінску затрымалі украінцаў (фота, відэа)

24.03.2013

У Мінску 24 сакавіка затрымалі трох актывістаў усеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”.

Маладыя людзі паехалі ў суседнюю краіну, каб прыняць удзел у штогадовай акцыі беларускай апазіцыі “Дзень Волі”.

У Мінск адправіліся трое актывістаў: Юлія Грышчук, Назар Зеліноўскі і Юлія Слівінская. Незадоўга да пачатку акцыі з імі знікла сувязь.Украінцы павінны былі падняць на акцыі ўкраінскія сцягі.

 


Аказалася, што маладых людзей затрымалі беларускія праваахоўнікі. Кіраўніцтва арганізацыі спрабуе звязацца з Пасольствам Украіны ў Беларусі. Ужо ёсць інфармацыя, што трое ўкраінцаў знаходзяцца ў аддзяленні міліцыі Савецкага раёну Мінску. Там цяпер як мінімум восем удзельнікаў акцыі. Сярод іх – трое грамадзян Украіны. На ўсіх затрыманых складаюць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Іх абвінавачваюць ў “непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі”. Па непацверджанай інфармацыі ўсе затрыманыя да суду застануцца за кратамі.

Як вядома, “Нацыянальны Альянс” з пачатку свайго стварэння супрацоўнічае з апазіцыйнымі арганізацыямі Беларусі і выступае супраць “рэжыму Аляксандра Лукашэнкі”.

Паездка ўкраінцаў на “Дзень Волі” праходзіў ў межах праекта “Украінская прысутнасць”, які ажыццяўляе “Нацыянальны Альянс” сумесна з міжнароднай арганізацыяй Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. У рамках праекта украінцы ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным аўтастопам, і паднімаюць на розных акцыях, якія яны ідэйна падтрымліваюць, украінскія сцягі.

Членаў “Нацыянальнага Альянсу” ўжо неаднаразова затрымлівалі на акцыях беларускай апазіцыі. Так, у 2005 годзе на акцыі “Чарнобыльскі шлях” затрымалі пецярых актывістаў арганізацыі: Ігара Гузя, Аляксандра Машлая, Андрэя Грымалюка, Аляксея Панасюка і Андрэя Бокача. Тады яны адседзелі ў Беларусі 10 сутак і атрымалі дэпартацыю на 5 год. А ў 2006 годзе ў Беларусі затрымалі яшчэ васьмярых членаў “Нацыянальнага Альнса”, якія прынялі ўдзел у так званай “джынсавай рэвалюцыі” пасля прэзідэнцкіх выбараў. Тады хлопцаў не асудзілі, але дэпартавалі таксама на 5 год.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів