Накірункі дзейнасці

Накірункі дзейнасці Цэнтра рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў” не абмежаваныя нейкімі вузкімі рамкамі. Калі спачатку мы цікавіліся толькі падтрымкай дэмакратычных сілаў Беларусі, то пазней пачалі займацца больш шырокай міжнароднай дзейнасцю.

Можна з упэўненасцю сказаць, што накірункі дзейнасці Цэнтра вызначаюцца ўсімі сябрамі арганізацыі. Калі да нас прыходзіць чалавекам са сваімі ідэямі і жаданнем працаваць у нейкай цікавай для яго сферы міжнароднага супрацоўніцтва, то мы стараемся дапамагчы ў рэалізацыі гэтых ідэй і самарэалізацыі самога чалавека ў нашай арганізацыі.

Вядома ж, гэтыя новыя ідэі павінны быць накіраваныя на пашырэнне дэмакратыі, шанавання правоў чалавека, міру і узаемадапамогі паміж краінамі.

Кіруючыся гэтымі фундаментальнымі каштоўнасцямі мы займаемся грамадска-палітычнай, адукацыйнай і культурнай дзейнасцю.

Паколькі наша арганізацыя аб’ядноўвае маладых людзей, то вельмі важнае месца ў нашай дзейнасці займае  міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва. Наша праца ў гэтым накірунку дапамагае ўсталяванню лепшага ўзаемаразумення паміж маладымі людзьмі з розных краінаў.

На гэты момант, галоўным чынам, мы працуем па наступных накірунках:

-Наладжванне супрацоўніцтва з моладзевымі арганізацыямі іншых краінаў. Каардынацыя з імі дзейнасці і правядзенне сумесных акцый, кампаній і мерапрыемстваў.

-Навучанне актывістаў недзяржаўных арганізацый Беларусі эфектыўным метадам дэмакратычных зменаў у краіне праз правядзенне для іх трэнінгаў, семінараў, навучальных летнікаў.

-Пашырэнне інфармацыі, як на тэрыторыі Ўкраіны, так і з яе межамі, аб унутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі (адкрыццё новых крыніц інфармацыі, правядзенне прэс-канферэнцыяў і рознага роду мерапрыемстваў).

-Правядзенне акцый і кампаній супраць парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

-Спрыянне дэмакратычным пераменам унутры самой Ўкраіны.

-Наладжвання супрацоўніцтва з арганізацыямі ўкраінскай дыяспары.

-Упарадкаванне месцаў пахаванняў украінцаў  у замежжы. Дапамога ва ўпарадкаванні могілак грамадзянаў іншых краінаў на тэрыторыі Ўкраіны.

Наша арганізацыя з’яўляецца адкрытай як для новых ідэй, так і для актыўных маладых людзей. Для жадаючых працаваць у нашай арганізацыі дзверы заўсёды адчыненыя.