«Нацыянальны Альянс» патрабуе вызваліць сяброў «Маладога Фронта»!

3.02.2011

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс» абураная працягам пераследу актывістаў «Маладога Фронта».

Спужаўшыся міжнародных санкцый, беларускія ўлады пачынаюць вызваляць палітычных вязняў. Аднак «змякчэнне» рэжыму зусім не тычыцца лідэраў «Маладога Фронта». Колькасць арыштаваных маладафронтаўцаў толькі павялічваецца.

Відавочна, што Аляксандр Лукашэнка толькі пускае пыл у вочы еўрапейскім краінам, каб змякчыць эканамічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі. Палітыка рэпрэсій будзе працягнута, і найбольш ад яе пацерпяць сябры «Маладога Фронта» як самай актыўнай апазіцыйнай моладзевай арганізацыі.

«Нацыянальны Альянс» патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх сяброў «Маладога Фронта».

Мы таксама заклікаем краіны Еўрасаюза прыняць самыя жорсткія эканамічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі да таго часу, пакуль не будуць  вызваленыя ўсе дэмакратычныя актывісты і спынена хваля палітычных рэпрэсій у краіне.

Ігар Гузь, старшыня ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Нацыянальны Альянс»,
дэпутат Валынскай абласной Рады.

Коментування: коментарів