Пра Цэнтр

Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў” быў утвораны ў чэрвені 2006 годзе па ініцыятыве ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”.

Цэнтр-  некамерцыйная, няўрадавая арганізацыя.

У самым пачатку арганізацыя стваралася для аб’яднання як мага большай колькасці украінцаў, якія хацелі паспрыяць дэмакратычным зменам у Беларусі.

Да моманту стварэння Цэнтру, “Нацыянальным Альянсам” больш за год праводзілася ўсеўкраінская кампанія “Свабоду Беларусі”, накіраваная на падтрымку дэмакратычных сілаў у суседняй краіне. Паколькі пасля беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка  2006 года, унутры Ўкраіны павялічылася цікавасць да Беларусі і салідарнасць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, было вырашана стварыць Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”.

Пазней накірункі дзейнасці Цэнтру пашырыліся. Акрамя спрыяння дэмакратычным зменам у Беларусі, мы сталі наладжваць стасункі з моладзевымі арганізацыямі іншых краінаў, супрацоўнічаць з арганізацыямі ўкраінскай дыяспары, займацца  ўпарадкаваннем месцаў пахаванняў украінцаў  у замежжы і могілак палякаў ва Ўкраіне. Пасля таго, як прэзідэнтам Украіны стаў Віктар Януковіч, для нашай арганізацыі стала актуальнай дзейнасць накіраваная на дэмакратычныя перамены ў самой Ўкраіне.

З моманту стварэння Цэнтру рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”, міжнародная дзейнасць “Нацыянальнага Альянса” праходзіць у межах працы Цэнтру.

Наша дзейнасць, накіраваная на падтрымку дэмакратычных сілаў у Беларусі, галоўным чынам праводзілася ў адукацыйным і інфармацыйным накірунках.

Адукацыйны накірунак

У верасні 2005 года 13 сяброў “Нацыянальнага Альянсу” былі трэнерамі на трох семінарах для 150 беларускіх дэмакратычных актывістаў. Семінары праходзілі ў Літве і былі арганізаваныя дацкай арганізацыяй SILBA.

У жніўні 2006 года разам з арганізацыяй Silba мы правялі ў Валынскай вобласці  адукацыйны летнік для 100 сяброў беларускіх няўрадавых арганізацый.

Акрамя гэтага нашыя адукацыйныя і спартова-патрыятычныя летнікі, якія праходзілі на тэрыторыі Ўкраіны з 2005 па 2011 года, наведала больш за 150 актывістаў беларускіх арганізацый.

Інфармацыйны накірунак

Ва Ўкраіне намі былі арганізаваныя круглыя сталы і прэс-канферэнцыі лідэраў беларускай апазіцыі: Дзмітрыя Дашкевіча, Алеся Міхалевіча, Вячаслава Сіўчыка. А таксама таксама прэс-канферэнцыі шэрагу прадстаўнікоў “Маладога Фронту” і “Маладой Беларусі”.

Акрамя таго шэраг прэс-канферэнцый прысвечаных палітычнай сітуацыі ў Беларусі, былі праведзеныя самімі сябрамі “Нацыянальнага Альянса”.

Таксама намі былі арганізаваны чатыры ўсеўкраінскія кампаніі з патрабаваннем спынення рэпрэсій у Беларусі. А менавіта: кампанія супраць затрымання на “Чарнобыльскім шляху-2005″ пяці актывістаў “Нацыянальнага Альянса”,кампанія супраць выключэння палітычна актыўнай моладзі з беларускіх універсітэтаў у 2005 годзе, кампаніі супраць крымінальнага пераследу Дзмітрыя Дашкевіча ў 2006 годзе і Арцёма Дубскага ў 2009 годзе.

У межах кампаній намі былі арганізаваныя вулічныя акцыі і прэс-канферэнцыі ў розных гарадах Украіны.

Акрамя акцыяў, якія былі праведзеныя ў межах кампаніяў, намі было арганізавана і шэраг іншых мерапрыемстваў у падтрымку беларускіх дэмакратаў.

Найбольшы рэзананс ва Ўкраіне атрымала кампанія з патрабаваннем вызвалення сяброў нашай арганізацыі, якія былі затрыманыя на “Чарнобыльскім шляху-2005″. За удзел у мітынгу яны атрымалі адміністратыўныя арышты ад 9 да 15 сутак.

Праведзеныя намі акцыі з патрабаванням вызвалення сяброў нашай арганізацыі мелі вялікі інфармацыйны эфект- аб затрыманні ўкраінцаў казалі практычна ўсе ўкраінскія сродкі масавай інфармацыі.

Каля беларускай амбасады ў Кіеве было разбіта намётавае мястэчка.  Флэш-мобы з патрабаваннем вызвалення затрыманых украінцаў праходзілі каля амбасады з ранку да вечара. Усё гэта прывяло да таго, што амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка заявіў, што праца амбасады, з-за нашых акцый, можа прыпыніць сваю працу.

У межах кампаніі, акцыі з патрабаваннем нашага вызвалення прайшлі па ўсёй Украіне.

З самага пачатку справу аб затрыманні сяброў “Нацыянальнага Альянса” на асабісты кантроль узяў міністр замежных спраў Украіны Барыс Тарасюк, а пасля звярнуў на яе сваю ўвагу і Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка. Пасля ж словаў Юшчанка аб тым што супраць нас ужываюцца падвойныя стандарты (расіяне затрыманыя на акцыі былі выпушчаныя), адрэагаваць прыйшлося і Аляксандру Лукашэнка. Беларускі прэзідэнт заявіў, што нічога не ведае аб нашым затрыманні.

Усё гэта вымусіла беларускія ўлады выпусціць аднаго з сяброў “Нацыянальнага альянса” на 5 сутак раней, вызначанага судом тэрміну.

Сябры нашай арганізацыі актыўна ўдзельнічалі  і ў іншых акцыях беларускай апазіцыі ў Мінску. У выніку ў розныя гады на акцыях пратэсту ў Беларусі былі затрыманыя 13 актывістаў “Нацыянальнага Альянса”. Яны былі дэпартаваныя з Беларусі з забаронай уезду ў краіну на 5 год.

Таксама мы арганізоўвалі паездкі на акцыі пратэсту ў Мінск сяброў іншых украінскіх моладзевых арганізацыяў.

У 2007 годзе мы дапамаглі ў правядзенні ў Луцку фестывалю беларускай музыкі “Права быць свабодным“.

Галоўнымі партнёрамі “Нацыянальнага Альянсу”  у Беларусі з’яўляецца моладзевая арганізацыя “Малады фронт”. У красавіку 2005 года  ў Мінску кіраўнікі “Нацыянальнага альянса” і “Маладога фронту” падпісалі дамову аб партнёрстве двух арганізацыяў.

Акрамя таго мы падтрымоўваем партнёрскія адносіны з “Моладдзю БНФ”,”Правым альянсам”, “Маладой Беларуссю”, моладзевай арганізацыяй “Дзедзіч” з Брэста.

У Малдове галоўным партнёрам “Нацыянальнага Альянсу” з’яўляецца “Tineretul Liberal” – моладзевая арганізацыяй Ліберальнай партыі. Падпісанне дамовы аб партнёрстве арганізацыяў адбылося 29 снежня 2009 года.

У 2005 – 2010 гадах мы актыўна удзельнічалі ў міжнароднай польска-украінскай праграме “Памяць без межаў”, якая была накіраваная на аднаўленне пахаванняў украінцаў у Польшчы і могілак палякаў ва Ўкраіне.

Акрамя таго, ў межах гэтай праграмы была ажыццёўлена значная гісторыка-пошукавая праца, апрацавана нямала архіўных матэрыялаў. У пачатку 2006 года ў памяшканні Валынскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі адбылася вялікая выстава матэрыялаў па выніках праграмы.

Нашыя актывісты неаднаразова ўдзельнічалі ў назіранні за выбарамі ў Польшчы, Расіі, Малдове і Казахстане.

Мы праводзілі акцыі і мерапрыемства супраць вонкавага ціску Расійскай Федэрацыі на Эстонію  і ваеннай агрэсіі Расіі супраць Грузіі.

У 2009 годзе “Нацыянальны альянс” выступіў партнёрам Еўрапейскіх Дзён Добрасуседства.

Мы мелі афіцыйныя сустрэчы з міністрам замежных спраў Украіны Барысам Тарасюком,  міністрам Моладзі і спорту Малдовы Іоанам Чэбану і віцэ-прэм’ер міністрам Малдовы Іоанам Нэгрэем.