Беларусы прынялі ўдзел у акцыі апазіцыі ў Кіеве (фота)

18.05.2013

18 траўня на акцыі ўкраінскай апазіцыі ў Кіеве “Уставай, Украіна!” луналі бел-чырвона-белыя сцягі. Для ўдзелу ў мерапрыемстве, па запрашэнню Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” прыехала група беларускіх актывістаў.

Усяго ў акцыі апазіцыі ў гэты дзень удзельнічала да 50 тысяч чалавек.

“Уставай, Украіна!” – акцыя пратэсту супраць рэжыму прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, арганізаваная апазіцыйнымі партыямі УДАР, “Свабода” і “Бацькаўшчына”.

Акцыя стартавала больш за два месяцы таму ў Вінніцы. Яе галоўнае патрабаванне – адстаўка прэзідэнта краіны Віктара Януковіча. З тых часоў мітынгі і дэманстрацыі пад сцягамі партый “Бацькаўшчына”, “Свабода” і УДАР прайшлі амаль у двух дзясятках ўкраінскіх гарадоў.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

На акцыі апазіцыі ў Кіеве будуць паднятыя беларускія сцягі

18.05.2013

18 траўня на акцыі ўкраінскай апазіцыі ў Кіеве “Уставай, Украіна!” будуць паднятыя бел-чырвона-белыя сцягі. У мерапрыемстве па запрашэнню Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” прыме ўдзел група беларускіх актывістаў. Акрамя таго, беларускія сцягі будуць паднятыя таксама сябрамі  Цэнтра.

“Уставай, Украіна!” – акцыя пратэсту супраць рэжыму прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, арганізаваная апазіцыйнымі партыямі УДАР, “Свабода” і “Бацькаўшчына”.

Акцыя стартавала больш за два месяцы таму ў Вінніцы. Яе галоўнае патрабаванне – адстаўка прэзідэнта краіны Віктара Януковіча. З тых часоў мітынгі і дэманстрацыі пад сцягамі партый “Бацькаўшчына”, “Свабода” і УДАР прайшлі амаль у двух дзясятках ўкраінскіх гарадоў. 18 траўня гэтая акцыя фінішуе ў Кіеве.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Затрыманыя ў Беларусі ўкраінцы вярнуліся на Радзіму

27.03.2013

27 сакавіка трое членаў “Нацыянальнага Альянсу”, якія былі затрыманыя ў Беларусі на святкаванні “Дня Волі”, цягніком Мінск-Чарнаўцы прыбылі ва Украіну.

Вызваленыя ўкраінцы паведамілі, што яны спачатку сустрэнуцца з роднымі, а потым паўнавартасна раскажуць пра ўсё, што з імі адбывалася ў суседняй краіне.

Сказалі толькі, што за імі ў Беларусі сачылі, і яны былі затрыманыя ўжо пасля акцыі, далёка ад месца яе правядзення, калі выйшлі з маршруткі. У момант затрымання на іх не было ніякай сімволікі.

Таксама паведамілі, што рашэнне аб іх дэпартацыі будзе разглядацца праз 10 дзён. Калі дэпартацыі ўсё ж не будзе, то яны будуць гатовыя зноў паехаць у Беларусь.

Нагадаем, што 24 сакавіка ў Мінску беларускія праваахоўнікі затрымалі трох актывістаў усеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”.

Актывісты паехалі ў суседнюю краіну, каб прыняць удзел у штогадовай акцыі беларускай апазіцыі “Дзень Волі”.

Паездка украінцаў праходзіла ў рамках праекта “Украінская прысутнасць”, які рэалізуе “Нацыянальны Альянс” сумесна з міжнароднай арганізацыяй Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. У межах праекта украінцы ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным аўтастопам, і падымаюць на масавых акцыях, якія яны ідэйна падтрымліваюць, ўкраінскія сцягі.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

У Кіеве патрабавалі вызваліць затрыманых у Мінску украінцаў (фота, відэа)

25.03.2013

25 сакавіка каля пяцідзесяці актывістаў “Нацыянальнага Альянсу” і сяброў іншых грамадскіх арганізацый пікетавалі пасольства Рэспублікі Беларусь у Кіеве з патрабаваннем неадкладна вызваліць затрыманых напярэдадні ў Мінску трох грамадзян Украіны.

Пікетоўцы выказалі сваё абурэнне тым, што 24 сакавіка на апазіцыйнай акцыі ў Мінску, якая, дарэчы, была дазволена ўладамі, затрымалі трох украінцаў. Двое з іх – дзяўчаты. Без суда іх пратрымалі суткі ў следчым ізалятары і толькі 25 сакавіка ў абед прывезлі на суд.

Старшыня арганізацыі “Нацыянальны Альянс” Майя Масквіч выказала меркаванне, што беларускія праваахоўнікі затрымалі трох членаў арганізацыі толькі таму, што яны прыехалі з Украіны. Бо з больш чым двух тысяч удзельнікаў акцыі затрыманыя былі толькі восем чалавек, і трое з іх – украінцы.

“Па сведчаннях відавочцаў, нашы актывісты нічога супрацьзаконнага не рабілі і паводзілі сябе мірна. Іх затрымалі толькі таму, што яны мелі на сабе сіне-жоўтыя сцягі Украіны”, – заявіла Мая Масквіч. На яе думку, гэта відавочная непавага з боку беларускіх праваахоўнікаў да дзяржаўных сімвалаў Украіны і яе грамадзянаў.

Пікетоўцы падрыхтавалі ліст да амбасадара Беларусі ва Украіне, у якім запатрабавалі неадкладна вызваліць затрыманых украінцаў. Аднак з амбасады ніхто не выйшаў забраць ліст.

Майя Масквіч заявіла, што далейшыя дзеянні пікетоўцаў будуць залежаць ад рашэння Мінскага суда па справах затрыманых украінцаў. Вядома, што ім пагражае або пятнаццаць сутак арышту, або штраф.

Нагадаем, што 24 сакавіка ў Мінску падчас апазіцыйнай акцыі былі затрыманы трое сяброў грамадскай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”. Па папярэдніх дадзеных ім інкрымінуюць непадпарадкаванне работнікам міліцыі. Юлія Грышчук, Юлія Слівінская і Назар Зеліноўскі паехалі ў суседнюю краіну для таго, каб прыняць удзел у акцыі “Дзень Волі”. Паездка украінцаў праходзіла ў рамках праекта “Украінская прысутнасць”, які рэалізуе “Нацыянальны Альянс” сумесна з міжнароднай арганізацыяй Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. У межах праекта украінцы ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным аўтастопам, і падымаюць на масавых акцыях, якія яны ідэйна падтрымліваюць, украінскія сцягі.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

У Кіеве пройдзе акцыя з патрабаваннем вызвалення затрыманых у Мінску украінцаў (відэа)

24.03.2013

25 сакавіка ў 12.00 каля пасольства Беларусі ў Кіеве (вуліца Кацюбінскага, 3) пройдзе акцыя з патрабаваннем вызвалення затрыманых на “Дні Волі” ў Мінску членаў “Нацыянальнага Альянсу”.

Нагадаем, што 24 сакавіка ў Мінску беларускія праваахоўнікі затрымалі трох актывістаў усеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”: Юлію Грышчук, Юлію Слівінскую і Назара Зеліноўскага.

Актывісты паехалі ў суседнюю краіну, каб прыняць удзел у штогадовай акцыі беларускай апазіцыі “Дзень Волі”.

Паездка украінцаў праходзіла ў межах праекта “Украінская прысутнасць”, які рэалізуе “Нацыянальны Альянс” сумесна з міжнароднай арганізацыяй Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. У рамках праекта украінцы ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным аўтастопам, і паднімаюць на розных акцыях, якія яны ідэйна падтрымліваюць, украінскія сцягі.

Кантактная асоба: Масквіч Майя, тэл.маб.: 096-148-57-02

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

На акцыі ў Мінску затрымалі украінцаў (фота, відэа)

24.03.2013

У Мінску 24 сакавіка затрымалі трох актывістаў усеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”.

Маладыя людзі паехалі ў суседнюю краіну, каб прыняць удзел у штогадовай акцыі беларускай апазіцыі “Дзень Волі”.

У Мінск адправіліся трое актывістаў: Юлія Грышчук, Назар Зеліноўскі і Юлія Слівінская. Незадоўга да пачатку акцыі з імі знікла сувязь.Украінцы павінны былі падняць на акцыі ўкраінскія сцягі.

 


Аказалася, што маладых людзей затрымалі беларускія праваахоўнікі. Кіраўніцтва арганізацыі спрабуе звязацца з Пасольствам Украіны ў Беларусі. Ужо ёсць інфармацыя, што трое ўкраінцаў знаходзяцца ў аддзяленні міліцыі Савецкага раёну Мінску. Там цяпер як мінімум восем удзельнікаў акцыі. Сярод іх – трое грамадзян Украіны. На ўсіх затрыманых складаюць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Іх абвінавачваюць ў “непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі”. Па непацверджанай інфармацыі ўсе затрыманыя да суду застануцца за кратамі.

Як вядома, “Нацыянальны Альянс” з пачатку свайго стварэння супрацоўнічае з апазіцыйнымі арганізацыямі Беларусі і выступае супраць “рэжыму Аляксандра Лукашэнкі”.

Паездка ўкраінцаў на “Дзень Волі” праходзіў ў межах праекта “Украінская прысутнасць”, які ажыццяўляе “Нацыянальны Альянс” сумесна з міжнароднай арганізацыяй Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. У рамках праекта украінцы ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным аўтастопам, і паднімаюць на розных акцыях, якія яны ідэйна падтрымліваюць, украінскія сцягі.

Членаў “Нацыянальнага Альянсу” ўжо неаднаразова затрымлівалі на акцыях беларускай апазіцыі. Так, у 2005 годзе на акцыі “Чарнобыльскі шлях” затрымалі пецярых актывістаў арганізацыі: Ігара Гузя, Аляксандра Машлая, Андрэя Грымалюка, Аляксея Панасюка і Андрэя Бокача. Тады яны адседзелі ў Беларусі 10 сутак і атрымалі дэпартацыю на 5 год. А ў 2006 годзе ў Беларусі затрымалі яшчэ васьмярых членаў “Нацыянальнага Альнса”, якія прынялі ўдзел у так званай “джынсавай рэвалюцыі” пасля прэзідэнцкіх выбараў. Тады хлопцаў не асудзілі, але дэпартавалі таксама на 5 год.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

У Луцку прайшоў семінар па інфармацыйнай бяспецы для беларускіх актывістаў

17.12.2012

Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” у другі раз правёў семінар па кампутарнай бяспекі для актывістаў грамадскіх арганізацый і партый Беларусі. Мерапрыемства прайшло з 14 па 16 снежня. Удзел у ім прынялі 22 чалавека.

Актывістам былі прачытаныя лекцыі па тэмах: “Бяспечнае захоўванне інфармацыі і шыфраванне дыскаў”, “Бяспечны” вэб-сэрфінг””, “Абарона ад шкоднаснага праграмнага забеспячэння”, “Сацыяльныя сеткі”, “Бяспечны абмен паведамленнямі ў інтэрнэце”, “Бяспечнае адміністраванне інтэрнэт-рэсурсаў”,”Мабільная бяспека” ды іншыя.

Акрамя тэарэтычных лекцый, прайшлі і практычныя заняткі па асваенню праграмнага забеспячэння для бяспечнага карыстання кампутарам.

Па завяршэння семінара ўдзельнікі атрымалі метадычныя матэрыялы па кампутарнай бяспецы.

Нагадаем, што першы падобны семінар прайшоў у ліпені 2011 года.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Наш удзел у выбарах у Вярхоўную Раду Украіны

17.12.2012

У апошнія некалькі месяцаў грамадская дзейнасць Цэнтра практычна прыпынілася з-за ўдзелу каардынатара арганізацыі Ігара Гузя у выбарах у Вярхоўную Раду Украіны.

Ігар Гузь балатаваўся ад аб’яднанай апазіцыі “Бацькаўшчына”. Паводле афіцыйных дадзеных, ён прайграў 0,8% свайму канкурэнту Сцяпану Івахіву- алігарху, якога падтрымлівала “Партыя рэгіёнаў”. Паводле гэтых дадзеных за Ігара Гузя прагаласавала 36 306 выбаршчыкаў.

Аднак выбарчая кампанія праходзіла з парушэннем нормаў выбарчага заканадаўства з боку Сцяпана Івахіва. А ў дзень выбараў прайшлі масавыя фальсіфікацыі на карысць кандыдата ад улады. Таму мы не сумняваемся, што на самай справе большасць выбаршчыкаў акругі № 21 прагаласавала за Ігара Гузя.

Арганізацыя працягне рэалізацыю раней пачатых праектаў.

Прэс-служба Цэнтра «Супрацоўніцтва без межаў»

Коментування: коментарів

Арэст Люты падтрымаў беларускага палітвязня (відэа)

14.09.2012

Украінскі акцёр, тэлевядучы, шоўмэн і музыка Антон Мухарскі (сцэнічнае імя Арэст Люты) выступіў з відэазваротам ў падтрымку беларускага палітвязня, лідэра «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча.

Відэазварот быў зроблены ў рамках інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў».

Нагадаем, што 28 жніўня лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год турмы. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы.

Дашкевіч знаходзіцца за кратамі ад снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га года яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму нібыта за збіццё двух мінчан.

Для ўкраінскіх гледачоў у канцы роліка размешчана адрас, на які Зміцеру Дашкевічу можна напісаць ліст.

Перад гэтым удзельнікамі кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ўжо сталі пісьменнік Аляксандр Ірванец, былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алесь Доній.

Прэс-служба Цэнтра «Супрацоўніцтва без межаў»

Коментування: коментарів

Украінскі пісьменнік падтрымаў Дашкевіча (відэа)

28.08.2012

Вядомы ўкраінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец выступіў з відэа-зваротам ў падтрымку беларускага палітвязня, лідара “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча.

Відэа-зварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Нагадаем, што 28 жніўня лідара “Маладога фронту” Зміцера Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год турмы. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі выпраўленчай установы.

Дашкевіч знаходзіцца ў турме са снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га года яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму нібыта за збіццё двух мінчан. Пакаранне палітык адбывае ў калоніі горада Глыбокае.

Для ўкраінскіх гледачоў у канцы роліка размешчана адрас, на які Змітру  Дашкевічу можна напісаць ліст.

Перад гэтым удзельнікамі кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ўжо сталі былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алесь Доній.

Прэс-служба Цэнтра «Супрацоўніцтва без межаў»

Коментування: коментарів

Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” пачаў кампанію па выратаванні Шацкіх азёр (фота)

23.08.2012

Шацкім азёрам і возеру Свіцязь пагражае абмяленне ў выніку працы беларускага крэйдавага радовішча “Хаціслаўскае”, якое належыць блізкаму да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцу Юрыю Чыжу.

22 жніўня ва ўкраінскім горадзе Луцку адбыўся старт грамадскай кампаніі па выратаванні азёр. Ініцыятарам кампаніі выступіў дэпутат Валынскага абласнога савета Ігар Гузь і Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Спачатку арганізатары кампаніі “Выратуем Свіцязь!” ў будынку абласнога савета правялі прэс-канферэнцыю. У ёй прынялі ўдзел Ігар Гузь і былы дырэктар Шацк нацыянальнага парку Уладзімір Захарка. Яны распавялі аб праблеме і бліжэйшых планах кампаніі.

Пасля гэтага грамадскія актывісты і мясцовыя дэпутаты накіраваліся да найбольш глыбокага ўкраінскага возера Свіцязь, дзе ў межах кампаніі пераплылі яго. Для пераадолення шляху ў 4,5 кіламетра ім спатрэбілася каля 3 гадзін.

Нагадаем, украінскія навукоўцы заяўляюць, што ад распрацоўкі Хаціслаўскага кар’ера ў Брэсцкай вобласці, на тэрыторыі Украіны могуць змялець і знікнуць Шацкія возеры. Беларускі бок у сваю чаргу заяўляе, што ўся рызыка ад здабычы крэйды ў кар’еры улічана і мінімізавана.

Хаціслаўскае радовішча размешчана ў 30 кіламетрах ад Шацкіх азёр і знаходзіцца каля дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

У Варшаве абмеркавалі лёс беларускіх палітуцекачоў

29.06.2012

28 чэрвеня прадстаўнікі міжнароднага Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” і “Еўрапейскай Беларусі” сустрэліся з кіраўніком дэпартамента па справах замежнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Рафалам Рагалай.

Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне сітуацыі з беларускімі палітычнымі ўцекачамі ў Польшчы. Прадстаўнікі арганізацый таксама звярнулі ўвагу на тое, што павялічваецца колькасць беларусаў, якія змушаныя выязджаць за мяжу і прасіць прытулак. Большая частка выязджаючых спыняецца ў Польшчы. Рафал Рагаль у сваю чаргу распавёў аб працэсе разгляду справаў беларусаў.

Прадстаўнікі беларускай грамады засталіся задаволеныя вынікамі сустрэчы і перакананыя, што справы беларусаў,  якія просяць прытулак у Польшчы, будуць аб’ектыўна і своечасова разглядацца.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Польшчу просяць разабрацца са справамі беларускіх палітычных уцекачоў

24.05.2012

24 траўня адпаведны зварот паступіў ва Упраўленне па справах замежнікаў у Варшаве. Яго ініцыявалі арганізацыі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”, “Еўрапейская Беларусь”, “Малады Фронт”, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і “Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі”. Прадстаўнікоў арганізацый непакоіць той факт, што беларусы Андрэй Пыжык і Валеры Грыцук не прызнаюцца польскім бокам палітычнымі ўцекачамі. Упраўленне займаецца разглядам іхніх справаў ужо шмат гадоў. Аднак прыняць рашэнне ці лічыць беларусаў палітычнымі ўцекачамі дагэтуль не можа.

Акрамя таго беларускія актывісты хочуць сустрэцца з кіраўніцтвам упраўлення, каб высветліць акалічнасці справаў Андрэя Пыжыка і Валерыя Грыцука. Беларусы не выключаюць, што ў справах Грыцука і Пыжыка польскімі ўладамі былі дапушчаныя парушэнні і злоўжыванні.

Былы следчы з Жодзіна, Андрэй Пыжык, у 2006 годзе адмовіўся фабрыкаваць крымінальную справу супраць Аляксандра Камароўскага, кіраўніка аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы айчыны». За гэта паплаціўся кар’ерай і быў вымушаны з’ехаць з краіны.

Валер Грыцук – грамадскі дзеяч і былы дэпутат Першамайскага раённага Савету Мінску ад партыі “Беларускі народны фронт”. У 2002 годзе быў вымушаны з’ехаць у Польшчу.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Міністр юстыцыі Польшчы не разумее, чаму ў краіне забаранілі беларускі сцяг (відэа)

13.03.2012

Міністр юстыцыі Польшчы Яраслаў Говін не разумее, чаму падчас баскетбольнага матчу сярод жанчын Беларусь-Літва ў Быдгашчы быў забаронены бел-чырвона-белы сцяг. Аб гэтым Говін заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу TVP.

Говін: “Я не разумею матываў такога ўчынку. Усе мы павінны салідарызавацца з тымі, хто змагаецца за тое, што 20 гадоў таму было для палякаў марай. Яны змагаюцца за дэмакратыю і элементарную павагу для правоў чалавека”.

Говін паабяцаў таксама ўзяць пад сваю апеку справу беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца. Акрамя таго па словах генпракурора, выпадкі, калі польская пракуратура дапамагае уладам Беларусі пераследваць беларускіх апазіцыянераў, больш не будуць мець месца.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся 25 чэрвеня 2011 года. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым з ужываннем сілы выдаліла беларусаў са стадыёну.

Пазней адзін з заўзятараў, каардынатар Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч праз суд і пракуратуру абскардзіў забарону ўжывання сцяга падчас матчу. Аднак такую забарону прызналі правамоцным суд і пракуратура Быдгашча.

Відэа

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны выступіў у падтрымку Дашкевіча (відэа)

28.02.2012

Народны дэпутат Украіны, старшыня мастацкага аб’яднання “Апошняя барыкада” і прэзідэнт Цэнтра даследаванняў палітычных каштоўнасцяў Алесь Доній выступіў з відэазваротам у падтрымку беларускага палітвязня, лідэра “Маладога Фронту” Зміцера Дашкевіча.

Відэазварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітзняволеных, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Для ўкраінскіх гледачоў у канцы роліка размешчаны адрас, на які Зміцеру Дашкевічу можна напісаць ліст.

Нагадаем, што першым удзельнікам кампаніі стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнка і іншым беларускім палітвязням.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

 

Глядзіце таксама:

“Не ўсе ведаюць, што ў вас ёсць палітвязні”

Ва Украіне распачынаецца кампанія ў падтрымку беларускіх палітвязняў (відэа)

Коментування: коментарів

Арганізацыю украінцаў у Беларусі не рэгіструюць, таму што не падабаецца кіраўнік (фота)

22.02.2012

Дэпутат Валынскай абласной рады і каардынатар Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Гузь  атрымаў ад пасла Украіны у Беларусі Віктара Ціханава адказ на свой ліст.

Ігар Гузь прасіў украінскага дыпламата звярнуць увагу, што баранавіцкія ўлады не хочуць рэгістраваць аб’яднанне ўкраінцаў “Кабзар” і пераследуюць кіраўніка аб’яднання Міколу Чарнавуса.

Як вынікае з адказу, арганізацыі “Кабзар” не хочуць прадаставіць памяшканне для рэгістрацыі, паколькі “асоба Чарнавуса выклікае рэзка негатыўную рэакцыю ў кіраўніцтва Баранавічаў і Брэсцкай вобласці”.

Нагадаем, што афіцыйнай падставай у адмове рэгістрацыі “Кабзара”, з’яўляецца адсутнасць у арганізацыі юрыдычнага адрасу. Але згодна з беларускім заканадаўствам атрымаць юрыдычны адрас можна толькі тады, калі арганізацыя мае памяшканне.

Мясцовыя чыноўнікі прапануюць “Кабзару” арандаваць офіс за 10 мільёнаў рублёў (прыкладна 9000 грывень). У той час, як ва Украіне мясцовыя ўлады прадастаўляюць памяшканні беларускім грамадскім арганізацыям за 1 грыўню.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

 

Чытайце таксама:

Патрабуем спыніць пераслед украінскай дыяспары ў Беларусі

Коментування: коментарів

Кіраўніцтва Мінюста Польшчы пачула беларускіх актывістаў (фота, відэа)

1.02.2012

31 студзеня адбылася двухгадзінная размова прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый з кіраўніком палітычнага аддзела міністэрства Юстыцыі Польшчы Пётрам Дардзінскім.

Сустрэча стала магчымая пасля агульнага звароту ў міністэрства прадстаўнікоў арганізацый Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” Ігара Шчэкарэвіча, “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатоля Міхнаўца і “Еўрапейскай Беларусі” Зміцера Бародкі.

Беларускія актывісты абмеркавалі на сустрэчы тры галоўных пытання. Гэта пераслед на працягу 12 гадоў судом у Беластоку беларускага апазіцыянера Андрэя Жукаўца, скандальнае рашэнне суда ў Быдгошчы аб фактычнай забароне бел-чырвона-белага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы і магчымасць скасавання дамовы аб беларуска-польскім прававым супрацоўніцтве, па якому Беларусі былі выдадзеныя банкаўскія дадзеныя Алеся Бяляцкага.

Як адзначыў прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч, гэта не апошняя такая сустрэча ў міністэрстве.

Шчэкарэвіч:”Каб мы маглі пакрокава вырашаць тыя праблемы, якія зараз існуюць, было вырашана правесці яшчэ як мінімум адну сустрэчу. Было б наіўна думаць, што ўсе гэтыя праблемы магчыма вырашыць цягам адной размовы. Таму мы ўдзячныя, што Мінюст Польшчы пайшоў нам насустрач, і кансультацыі будуць працягвацца”.

Адзначым, што гэта не першая сустрэча на вышэйшым узроўні беларускіх актывістаў. 22 снежня 2011 года прадстаўнікі арганізацый сустрэліся з намеснікам генпракурора Польшчы Робертам Гернандам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны шматлікія факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі з боку польскіх пракуратураў. Па выніках размовы, актывісты ацанілі яе як паспяховую.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

“Не ўсе ведаюць, што ў вас ёсць палітвязні”

26.01.2012

Ва Украіне ідзе кампанія ў падтрымку палітвязняў Беларусі. Ініцыятарам яе з’яўляецца міжнародны Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

У межах кампаніі з відэазваротамі выступяць вядомыя ўкраінцы.

Першым з іх стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Змітру Дашкевічу, Змітру Бандарэнку ды іншым беларускім палітвязням.

Арганізацыя сваёй кампаніяй спадзяецца таксама актывізаваць звычайных украінцаў на падтрымку беларускіх палітвязняў. У канцы кожнага роліка будуць размяшчацца адрасы, на якія украінцы змогуць напісаць лісты беларускім палітвязням.

Еўрарадыё паразмаўляла з ініцыятарам акцыі, каардынатарам Цэнтру “Супрацоўніцтва без межаў” Ігарам Гузём.

Еўрарадыё: Першы відэазворот – словы падтрымкі ад былога амбасадара Украіны ў Беларусі Рамана Бяссмертнага. Хто яшчэ плануецца?

Гузь: Мы плануем шэраг дэпутатаў вярхоўнага савета. У нас ёсць парламенцкая група Украіна-Беларусь, туды ўваходзяць дэпутаты, якія лічаць, што палітзняволеныя ў Беларусі – гэта не 21-е стагоддзе і нават не 20-е, гэта вынік дзейнасці дыктатуры Лукашэнка. Гэта будуць вядомыя музыкі, прадстаўнікі цэркваў, якія таксама ведаюць што ў Беларусі ёсць і палітзняволеныя і рэпрэсіі супраць царквы. Гэта будуць грамадскія актывісты, якія таксама ведаюць аб праблемах Беларусі. Нашыя відэазвароты скіраваныя як на украінцаў так і на беларусаў. На украінцаў – каб яны разумелі, што робіцца ў Беларусі, бо тэлебачанне гэтага не паказвае. Не ўсе ведаюць што ў вас ёсць палітзняволеныя, што адбыліся недэмакратычныя выбары, што са сваім родным бел-чырвона-белым сцягам нельга прайсці па вуліцах горада.

Еўрарадыё: А хто з музыкаў мог бы зрабіць такі відэазварот? Алег Скрыпка? Святаслаў Вакарчук?

Гузь: Мы не можам гаварыць наперад, але гэта будуць музыкі, папулярныя і ва Украіне і ў Беларусі. Напрыклад, зараз мы ўжо запісалі  відэазварот народнага дэпутата Украіны. То бок мы будзем падаваць такімі порцыямі, паступова, каб кампанія магла цягнуцца цэлы год ці па меншай меры да таго як усе палітзняволеныя выйдуць з турмаў.

Еўрарадыё: Ці праводзіла ваша арганізацыя штосьці падобнае ў падтрымку украінскіх палітзняволеных, напрыклад Юліі Цімашэнкі?

Гузь: Гэта іншы кантэкст, бо партыя Юліі Цімашэнкі мае 100 дэпутатаў у Вярхоўным савеце. На сайце яе партыі гэта рабілася. Мы як грамадска-палітычная арганізацыя займаемся рознымі сферамі, у прыватнасці я як дэпутат Валынскай абласной рады.

Еўрарадыё: Раман Бяссмертны ў сваім звароце звяртаецца да Андрэя Саннікава, да Змітра Дашкевіча, да іншых, але ж беларускія палітвязні не змогуць пабачыць гэтага звароту. Відаць гэта скіравана ўсё ж да украінскіх грамадзянаў?

Гузь: Я разумею, што відэа яны не ўбачаць, але ім перададуць. Гэта хутчэй філасофскі і маральны падтэкст што украінскі амбасадар прамаўляе да іх. Рана ці позна яны выйдуць і ўбачаць, што Украіна іх падтрымлівае.

Еўрарадыё: А адкуль паўстала ідэя такіх відэазваротаў?

Гузь: Мы бачылі, як гэта рабіў Вольны тэатр з Мінску, калі вядомыя людзі з Англіі і ЗША, вядомыя акцёры рабілі такія відэазвароты па праблематыцы парушэння дэмакратыі і правоў грамадзянаў у Беларусі. Тое ж ёсць сёння ў Расіі, ёсць людзі, якія робяць відэазвароты па Хадаркоўскаму.

Коментування: коментарів

Ва Украіне распачынаецца кампанія ў падтрымку беларускіх палітвязняў (відэа)

26.01.2012

Ініцыятарам яе з’яўляецца міжнародная арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

У межах кампаніі, у падтрымку беларускіх палітвязняў з відэа-зваротамі выступяць вядомыя ўкраінцы.

Першым з іх стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнка і іншым беларускім палітвязням.

Як паведаміў каардынатар Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Гузь, арганізацыя сваёй кампаніяй спадзяецца таксама актывізаваць звычайных украінцаў на падтрымку беларускіх палітвязняў.

Гузь: “Мы спадзяемся, што ўбачыўшы відэа, украінцы зацікавяцца, за што менавіта асуджаны той ці іншы беларускі палітык ці актывіст, пра якога ідзе размова ў відэа-звароце. Думаем, некаторыя з украінцаў пасля прагляду відэа захочуць неяк падтрымаць гэтых палітвязняў, напрыклад напісаць ім ліста. Кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў пастаянна праходзяць у Еўропе. У гэтым сэнсе Украіна не такая актыўная. Гэта вядома ж тлумачыцца адсутнасцю на дадзены момант дэмакратыі і ў самой Украіне. Але калі ў турмах працягваюць заставацца такія нашыя даўнія сябры, як Зміцер Дашкевіч, мы не можам застацца ў баку ад  іх падтрымкі ў межах тых магчымасцяў, якія ў нас маюцца”.

У канцы кожнага роліка будуць размяшчацца адрэсы, на якія беларускім палітвязням можна напісаць лісты.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

У Беларусі распачалася інфармацыйная кампанія супраць беларускіх актывістаў Варшавы? (фота)

24.01.2012

Беларускія дзяржаўныя газеты пачалі друкаваць артыкулы супраць найбольш грамадска актыўных беларусаў Варшавы.

Так, у газеце Мастоўскага раёна “Зара над Нёманам” выйшаў артыкул “Нават Польшчу варочае ад беларускай апазіцыі”.

Гнеў выдання выклікаў факт сустрэчы беларусаў з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандэм. Нагадаем, што ў сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч, “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец, “Еўрапейскай Беларусі” Дзмітрый Бародка, а таксама праваабаронца Андрэй Жукавец.

На дадзены момант невядома колькі раённых газетаў надрукавалі гэты ці падобныя артыкулы.

Актывісты, якія ўспамінаюцца ў газеце, ацэньваюць такую цікавасць да іх з боку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, як сведчанне плённасці іхняй дзейнасці.

“У Беларусі крытыка з боку дзяржаўных СМІ ў адносінах да недзяржаўных арганізацый заўсёды з’яўлялася прыкметай плённасці працы гэтых арганізацый. Таму мы з задавальненнем даведаліся, што нашу дзейнасць у Варшаве заўважылі беларускія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Для нас гэта стала дадатковым стымулам для яшчэ больш энергічнай працы”.- адзначыў актывіст Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Патрабуем спыніць пераслед украінскай дыяспары ў Беларусі

18.01.2012

Дэпутат Валынскай абласной рады і каардынатар Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Гузь звярнуўся да міністра замежных спраў Украіны, пасла Украіны у Беларусі і генеральнага консула Украіны ў Брэсце. Дэпутат у сваім лісце звяртае ўвагу на факты парушэння правоў украінскай дыяспары ў беларускім горадзе Баранавічы.

Баранавіцкія ўлады не хочуць рэгістраваць аб’яднанне ўкраінцаў “Кабзар” і пераследуюць кіраўніка аб’яднання Міколу Чарнавуса.  

Афіцыйнай падставай у адмове рэгістрацыі «Кабзара», з’яўляецца адсутнасць у арганізацыі юрыдычнага адрасу. Але згодна з беларускім заканадаўствам атрымаць юрыдычны адрас можна толькі тады, калі арганізацыя мае памяшканне.

Мясцовыя чыноўнікі прапануюць “Кабзару” арандаваць офіс за 10 мільёнаў рублёў (прыкладна 9000 грывень). У той час, як ва Украіне мясцовыя ўлады прадастаўляюць памяшканні беларускім грамадскім арганізацыям за 1 грыўню.

Акрамя таго, кіраўнік аб’яднання Мікалай Чарнавус 9 студзеня быў дапытаны міліцыяй у сувязі з тым, што абвясціў у СМІ аб падачы заяўкі на пікет «Чыноўнікі супраць дружбы паміж народамі». На пікеце актывісты аб’яднання «Кабзар» хацелі выказаць пратэст супраць адмовы баранавіцкіх чыноўнікаў прадаставіць арганізацыі памяшканне для юрыдычнага адрасу.

Такія дзеянні мясцовых уладаў супярэчаць дружалюбным дыпламатычным адносінам паміж Украінай і Беларуссю. Акрамя таго, гэта грубае парушэнне правоў украінцаў, якія пражываюць у Баранавічах.

У сувязі з гэтым Ігар Гузь накіраваў дэпутацкі зварот да Міністру замежных спраў Украіны Канстанціна Грышчанка, амбасадара Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Віктара Ціханава і генеральнага консула Украіны ў Брэсце Івана Баранчыка з патрабаваннем аказаць садзейнічанне украінцам Беларусі ў абароне іх правоў і свабод.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Міністр юстыцыі Польшчы гатовы сустрэцца з беларускімі актывістамі

9.01.2012

Аб гэтым прэс-сакратар міністра Патрыцыя Лёсэ паведаміла журналістам.

Лёсэ:”Калі гэта голас дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, то міністр, безумоўна, будзе адкрыты для сустрэчы з прадстаўнікамі гэтых арганізацый з увагі на клопат аб юрыдычных стандартах у Беларусі. Аднак трэба разумець, што міністр Говін ні можа і не плануе ўплываць на рашэнне незалежнага суда”.

Нагадаем, што 5 студзеня на імя міністра юстыцыі Польшчы Яраслава Говіна паступіў зварот ад імя пяці беларускіх і міжнародных арганізацый. Беларусы папрасілі асабістай сустрэчы з міністрам, каб абмеркаваць некалькі праблемных пытанняў. Гаворка ідзе пра шматгадовы пераслед судом у Беластоку палітэмігранта Андрэя Жукаўца і рашэнне суда ў Быдгашчы пра фактычную забарону бел-чырвона-белага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы.

Пад зваротам да міністэрства юстыцыі Польшчы падпісаліся Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”, “Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі”, “Малады Фронт”, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і “Еўрапейская Беларусь”.

Адзначым, што гэта будзе не першая сустрэча прадстаўнікоў арганізацый на вышэйшым узроўні ў Польшчы. 22 снежня 2011 года яны сустрэліся з намеснікам генпракурора Польшчы Робертам Гернандам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны шматлікія факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі з боку польскіх пракуратураў. Па выніках размовы, актывісты ацанілі яе як паспяховую.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Беларускія актывісты хочуць сустрэцца з міністрам юстыцыі Польшчы

6.01.2012

Пасля плённай сустрэчы ў генпракуратуры Польшчы, беларускія актывісты збіраюцца сустрэцца з кіраўніцтвам міністэрства юстыцыі Польшчы.

5 студзеня на імя міністра юстыцыі Польшчы Яраслава Говіна паступіў зварот ад Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі”, “Маладога Фронту”, “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” і “Еўрапейскай Беларусі”.

Як адзначыў прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч, актывісты збіраюцца абмеркаваць на сустрэчы два галоўных пытання.

Шчэкарэвіч: ”12 гадоў у Беластоку мясцовай пракуратурай і судом ідзе пераслед беларускага апазіцыянера Андрэя Жукаўца. Падчас сустрэчы ў генеральнай пракуратуры мы ўбачылі, што намеснік генпракурора зацікаўлены ў высвятленні ўсіх акалічнасцяў гэтай справы.Зараз мы хочам данесці праўдзівую інфармацыю па гэтай справе і да міністэрства юстыцыі Польшчы, каб яно звярнула ўвагу на дзеянні беластоцкага суда. Таксама на сустрэчы мы хочам абмеркаваць скандальнае рашэнне суда ў Быдгошчы аб фактычнай забароне бел-чырвона-белага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы. Нам незразумела законамі якой краіны кіравалася суддзя ў Быдгошчы зацвярджаючы гэтае рашэнне”.

Адзначым, што суддзя Шчэнсны Шыманскі, які займаецца справай Жукаўца, зараз з’яўляецца падазраваным у крымінальнай справе па фактам фальсіфікацыі доказаў супраць беларускага апазіцыянера. Аднак гэта не перашкаджае яму далей займацца гэтай справай. У бліжэйшы час Шыманскі збірацца ехаць у Беларусь і супрацоўнічаць там  з органамі дзяржаўнай бяспекі і суддзямі па справе Жукаўца.

Нагадаем, што 22 снежня 2011 года прадстаўнікі арганізацый сустрэліся з намеснікам генпракурора Польшчы Робертам Гернандам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны шматлікія факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі з боку польскіх пракуратураў. Па выніках размовы, актывісты ацанілі яе як паспяховую.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Намеснік генпракурора Польшчы сустрэўся з прадстаўніком Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” (фота, відэа)

22.12.2011

22 снежня ў Генеральнай пракуратуры Польшчы прайшла сустрэча прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандэм. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч, прадстаўнік “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец і прадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі” Дзмітрый Бародка, а таксама  праваабаронца Андрэй Жукавец.

Пры размове з Гернандэм таксама павінны былі прысутнічаць журналісты. Падчас кантактаў з пракуратурай беларускія актывісты паведамлялі, што хочуць запрасіць прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Супрацоўнік пракуратуры, адказны за арганізацыю сустрэчы, першапачатковы не выказваўся супраць журналістаў. Аднак калі журналісты паспрабавалі прайсці на сустрэчу ім у гэтым было адмоўлена. Хутчэй за ўсё намеснік генпракурора пабаяўся ў іх прысутнасці адказваць на вострыя пытанні.

Ігар Шчэкарэвіч

Анатоль Міхнавец, Дзмітрый Бародка, Ігар Шчэкарэвіч, Андрэй Жукавец

На сустрэчы былі абмеркаваны шматлікія факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі ў Польшчы. А менавіта рашэнне пракуратуры ў Быдгашчы аб фактычнай забароне выкарыстання беларускага нацыянальнага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы і шматгадовы пераслед беластоцкай пракуратурай Андрэя Жукаўца.

Таксама беларусаў цікавіла чаму дагэтуль не былі адпаведна пакараныя супрацоўнікі Генпракуратуры Польшчы, адказныя за перадачу беларускім уладам банкаўскіх звестак праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Ва ўсіх гэтых парушэннях, паводле прадстаўнікоў арганізацый, вінаватыя пракуратуры розных гарадоў Польшчы. Актывісты не выключаюць, што некаторыя такія рашэнні польскія пракуратуры прымалі ў супрацоўніцтве з беларускім рэжымам.

Прадстаўнікі беларускіх і міжнародных арганізацый папрасілі намесніка генеральнага пракурора Польшчы паўплываць  на сваіх падначаленых і не даць ім магчымасці парушыць закон яшчэ раз. Адзіным эфектыўным спосабам для гэтага з’яўляецца прыцягненні іх да адказнасці за папярэднія парушэнні польскага заканадаўства.

Па выніках сустрэчы, актывісты ацанілі яе як паспяховую. Гэта першая размова такога ўзроўню прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і кіраўніцтва Генпракуратуры Польшчы. Быў наладжаны кантакт з генпракратурай, які ў будучым дапаможа  пазбегнуць  парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі ў Польшчы.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” сустрэнецца з намеснікам генпракурора Польшчы

21.12.2011

22 снежня а 11.00 ў Генеральнай пракуратуры Польшчы адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Хернандэм. З боку арганізацый у сустрэчы прыме удзел прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч, прадстаўнік “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец і прадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі” Зміцер Бародка,  а таксама праваабаронца Андрэй Жукавец.

Спачатку сутрэча была запланавана на 16 снежня, але пазней па ініцыятыве генеральнай пракуратуры была перанесена на 22 снежня.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць шматлікія факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі ў Польшчы. А менавіта рашэнне пракуратуры ў Быдгашчы пра фактычную забарону беларускага нацыянальнага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы  і шматгадовы пераслед беластоцкай пракуратурай Андрэя Жукаўца.

Таксама беларусаў цікавіць, чаму дагэтуль не былі адпаведна пакараныя супрацоўнікі Генпракуратуры Польшчы, адказныя за перадачу банкаўскіх звестак праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Ва ўсіх гэтых парушэннях, паводле прадстаўнікоў арганізацый, вінаватыя пракуратуры розных гарадоў Польшчы. Актывісты не выключаюць, што некаторыя такія рашэнні польскія пракуратуры прымалі ў супрацоўніцтве з беларускім рэжымам.

Сустрэцца з актывістамі Роберт Хернанд згадзіўся пасля супольнага ліста ў польскую генпракуратуру ад Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”, “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі”, “Маладога Фронту”, “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” і “Еўрапейскай Беларусі”. У сваім звароце арганізацыі прасілі аб сустрэчы з кіраўніцтвам генпракуратуры Польшчы для абмеркавання шматлікіх фактаў парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі ў Польшчы.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

Польскую пракуратуру абвінавацілі ў пераследзе актывістаў беларускай апазіцыі (фота)

Беларус абскарджвае рашэнне аб забароне бел-чырвона-белага сцяга

У Польшчы ў чарговы раз забаранілі беларускі нацыянальны сцяг

Суд у Польшчы вырашыць ці маюць права беларусы карыстацца нацыянальным сцягам

Абскарджана рашэнне аб забароне ў Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга

Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

Коментування: коментарів

Польскую пракуратуру абвінавацілі ў пераследзе актывістаў беларускай апазіцыі (фота)

6.12.2011

6 снежня на імя Генеральнага пракурора Польшчы Анджэя Сэрэмета паступіў зварот ад імя  пяці  беларускіх і міжнародных арганізацый. У сваім лісце яны абвінавачваюць пракуратуры розных гарадоў Польшчы ў негатыўным стаўленні да беларускага незалежніцкага руху і супрацоўніцтве з беларускім рэжымам. У сувязі з гэтым прадстаўнікі арганізацый хочуць сустрэцца з Сэрэметам і паспрабаваць  угаварыць  яго паўплываць на сваіх падначаленых.

Пад зваротам да генпракурора Польшчы падпісаліся Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”, “Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі”, “Малады Фронт”, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і “Еўрапейская Беларусь”.

Як доказы сваіх абвінавачванняў прадстаўнікі арганізацый нагадваюць аб рашэнні пракуратуры ў Быдгашчы пра фактычную забарону бел-чырвона-белага сцяга і шматгадовы пераслед пракуратурай у Беластоку беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца.

Таксама беларусам незразумела, чаму супрацоўнікі генеральнай пракуратуры Польшчы, якія выдалі банкаўскія дадзеныя Алеся Бяляцкага, да гэтага часу не панеслі заслужанага пакарання.

Ліст у канцылярыю генеральнай пракуратуры быў перададзены прадстаўніком Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігарам Шчэкарэвічам і прадстаўніком “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатолем Міхнаўцом.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Беларус абскарджвае рашэнне аб забароне бел-чырвона-белага сцяга

1.12.2011

1 снежня актывіст Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч накіраваў скаргу камісару Польшчы па абароне грамадзянскіх правоў. Беларус просіць скасаваць рашэнне пракуратуры і суда ў Быдгошчы. Гэтыя польскія дзяржаўныя ўстановы прызналі правільным забарону бел-чырвона-белага сцяга падчас баскетбольнага матчу Беларусь-Літва чэмпіяната Еўропы сярод жанчын.

Шчэкарэвіч: “Не магу зразумець чаму ўлады Польшчы так не любяць беларускі нацыянальны сцяг. Ужо другая дзяржаўная ўстанова Польшчы фактычна адмовіла беларусам у праве вольна карыстацца нашым сцягам. Учора ўвечары я атрымаў дакумент з суда ў Быдгошчы, у якім павінна было быць канкрэтна напісана чаму суд прыняў такое рашэнне. Але ў кароткім адказе на адну старонку няма ніякай аргументацыі. Гэта толькі пацвярджае тое, што суд і пракуратура прынялі рашэнне аб забароне беларускага сцяга толькі таму што ім так захацелася, а не згодна з польскім заканадаўствам. Таму з дапамогай праваабаронцы Андрэя Жукаўца я сёння накіраваў скаргу”.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся сёлета 25 чэрвеня. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым з ужываннем сілы выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

У Польшчы ў чарговы раз забаранілі беларускі нацыянальны сцяг

Суд у Польшчы вырашыць ці маюць права беларусы карыстацца нацыянальным сцягам

Абскарджана рашэнне аб забароне ў Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга

Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

Коментування: коментарів

У Польшчы ў чарговы раз забаранілі беларускі нацыянальны сцяг

28.11.2011

Чарговая дзяржаўная ўстанова Польшчы адмовіла беларусам ў праве ўжываць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на міжнародных спартыўных мерапрыемствах у гэтай краіне.

Суд у Быдгошчы адхіліў апеляцыю актывіста Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігара Шчэкарэвіча. Беларус апратэстоўваў рашэнне польскай пракуратуры, якая прызнала правамоцнай забарону бел-чырвона-белага сцяга падчас баскетбольнага матчу Беларусь-Літва чэмпіяната Еўропы сярод жанчынаў. Аднак суд стаў на бок пракуратуры і прызнаў правільнай забарону беларускага нацыянальнага сцяга.

Раней пракуратура Быдгашча вызнала, што бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі”. Таму беларускія заўзятары не мелі права ўжываць яго на матчы. Адмову Шчэкарэвіча выйсці з залі польская пракуратура ацаніла як “актыўны супраціў супрацоўнікам аховы”. Ужыванне сілы супраць Шчэкарэвіча пракуратура не лічыць правапарушэннем.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся сёлета 25 чэрвеня. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым бесцырымонна выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

Суд у Польшчы вырашыць ці маюць права беларусы карыстацца нацыянальным сцягам

Абскарджана рашэнне аб забароне ў Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга

Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

Коментування: коментарів

Суд у Польшчы вырашыць ці маюць права беларусы карыстацца нацыянальным сцягам

17.11.2011

18 лістапада ў раённым судзе горада Быдгошч распачнецца судовае паседжанне па справе аб знявазе беларускага нацыянальнага сцяга падчас баскетбольнага матчу Беларусь-Літва чэмпіяната Еўропы сярод жанчынаў.

Суд будзе разглядаць апеляцыю актывіста Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігара Шчэкарэвіча на рашэнне пракуратуры ў Быдгошчы.

Паводле гэтай пракуратуры, бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі”. Таму беларускія заўзятары не мелі права ўжываць яго на матчы. Адмову Шчэкарэвіча выйсці з залі польская пракуратура ацаніла як “актыўны супраціў супрацоўнікам аховы”. Ужыванне сілы супраць Шчэкарэвіча пракуратура не лічыць правапарушэннем.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся сёлета 25 чэрвеня. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым бесцырымонна выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

Абскарджана рашэнне аб забароне ў Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга

Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

Коментування: коментарів

Ва Украіне павялічыцца беларуская культурная прысутнасць

3.11.2011

У суседняй з Беларуссю краіне распачынаецца культурна-грамадскі праект “Беларуская прысутнасць”, які павінен паспрыць збліжэнню беларусаў і ўкраінцаў. Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства хочуць прыцягнуць ўвагу ўкраінскай грамадскасці да культурнай сітуацыі ў Беларусі, дзе беларускамоўныя музычныя выканаўцы фактычна знаходзяцца на мяжы вымірання.

Першым мерапрыемствам у межах праекту будзе  выступ 4 снежня ва ўкраінскім горадзе Луцку беларускіх гуртоў “Akute”, “Sciana” і рэпера Vinsent’а. Канцэрт пройдзе ў культавым для Луцка клубе “Майдан”.

Акрамя канцэртаў, у межах праекту, ва Ўкраіне будуць праходзіць літаратурныя вечарыны, мастацкія выставы ды сустрэчы з вядомымі асобамі абодвух народаў.

Ініцыятарам правядзення праекту выступіла культурна-мастацкае агенцтва “Арт-ЗАХАД”, якое ўжо працяглы час займаецца арганізацыяй культурных мерапрыемстваў ва Ўкраіне.

Інфармацыйна-арганізацыйная дапамога “Беларускай прысутнасці” будзе аказана і ўкраінскім Цэнтрам “Супрацоўніцтва без межаў”.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Абскарджана рашэнне аб забароне ў Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга

14.10.2011

Беларускі заўзятар Ігар Шчэкарэвіч накіраваў апеляцыю ў польскую пракуратуру на яе рашэнне аб недапушчэнні на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга.

Шчэкарэвіч: “Накіравана апеляцыя на рашэнне пракуратуры. Дапамаглі мне ў гэтым Андрэй Жукавец і ўкраінскі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. Але не думаю, што польская пракуратура прызнае сваю памылку і станоўча разгледзіць маю апеляцыю. Аднак я гатовы прайсці ўсе магчымыя інстанцыі ў тым ліку і судовыя, для таго каб адстаяць права беларусаў заўзець у Польшчы пад сваімі нацыянальнымі сцягамі”.

Польская пракуратура прызнала недапушчальным ужыванне на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга. Гэта вынікае з адказу на заяву пра ўчыненне злачынства адносна групы беларускіх баскетбольных заўзятараў на матчы Беларусь-Літва ў польскім Быдгашчы.

Інцыдэнт здарыўся 25 чэрвеня 2011 году на матчы Беларусь-Літва чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жанчын у польскім Быдгашчы. Ахова  стадыёну, дзе праходзіла гульня, спярша перашкаджалі групе беларускіх заўзятараў ужываць бел-чырвона-белыя сцягі, а пасля з ужываннем сілы выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

Коментування: коментарів

Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

12.10.2011

Беларускія заўзятары не маюць права ўжываць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на міжнародных спартыўных мерапрыемствах у Польшчы. Гэта вынікае з адказу польскай пракуратуры на заяву аб здзяйсненні злачынства ў дачыненні да групы беларускіх баскетбольных заўзятараў на матчы Беларусь-Літва ў польскім Быдгошчы.

Заяву ў польскую пракуратуру паступіла ад беларускага заўзятара Ігара Шчэкарэвіча.

Паводле супрацоўнікаў польскай пракуратуры бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі”. Таму беларускія заўзятары не мелі права ўжываць яго на матчы.

Адмову Шчэкарэвіча выйсці з залі, польская пракуратура патрактавала як “актыўны супраціў”. Таму супрацоўнікі аховы нічога не парушылі, калі ўжылі супраць Шчэкарэвіча сілу. Сам Шчэкарэвіч не здзіўлены такім адказам польскай пракуратуры.

Шчэкарэвіч: “Так, у мяне такі адказ не выклікае здзіўленне. Яго я атрымаў ад польскай пракуратуры, якая па майму меркаванню мэтанакіравана выдала Беларусі банкаўскія звесткі Алеся Бяляцкага. Гэта тая самая пракуратуры, якая ўжо 12 год займаецца пераследам палітычнага ўцекача Андрэя Жукаўца. Думаю ў польскай пракуратуры яшчэ шмат “беларускіх шкілетаў” у шафе. У бліжэйшы час я пракансультуюся з кіраўніцтвам Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” і вырашу якія крокі мы прымем у гэтай справе далей”.

Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся 25 чэрвеня 2011 года на матчы чэмпіяната Еўропы па баскетболе сярод жанчын у польскім Быдгашчы. Беларускі тады гулялі з літоўкамі. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі , а пасля даволі груба выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

Коментування: коментарів

Валынскія дэпутаты не захацелі дапамагчы дыяспары

28.09.2011

27 верасня, падчас шостай сесіі Валынскай абласной рады, валынскія дэпутаты прагаласавалі супраць аказання дапамогі ў правядзенні ў Луцку канферэнцыі для ўкраінцаў з Брэстчыны. З ініцыятывай правядзення мерапрыемства выступіў Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”.

За аказанне дапамогі ў правядзенні канферэнцыі прагаласавала 30 дэпутатаў. Для прыняцця ж станоўчага рашэння аб дапамозе ў правядзенні канферэнцыі быў неабходны 41 голас.

Не захацелі аказаць дапамогу ўкраінцам з Брэстчыны фракцыі “Моцнай Украіны”, “Адзінага Цэнтру” і часткова “Партыі Рэгіёнаў” і “Народнай партыі”.

Са свайго боку Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” не збіраецца адмаўляцца ад ідэі правядзення канферэнцыі для ўкраінцаў Беларусі і зробіць усё ад сябе неабходнае, каб канферэнцыя адбылася ў самы бліжэйшы час.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Украінцы Беларусі актывізуюць супрацоўніцтва з гістарычнай Радзімай (фота)

26.09.2011

25 верасня ва ўкраінскім Луцку адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж арганізацыяй украінскай дыяспары ў Беларусі “Украінскі дом” і ўкраінскім Цэнтрам “Супрацоўніцтва без межаў”.

З украінскага боку дамову падпісаў кіраўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, дэпутат Валынскай абласной рады Ігар Гузь, з беларускага – намеснік кіраўніка “Украінскага дома” Дзмітрый Кісель.

Таксама на сустрэчы прысутнічаў намеснік кіраўніка “Украінскага дома” Віктар Місіюк і кіраўніцтва Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”.

Бакі дамовіліся аб правядзенні ў снежні гэтага года сумеснай канферэнцыі на тэму “Украінцы на Берасцейшчыне – 20 год незалежнасці Ўкраіны”, абмеркавалі ўнутрыпалітычныя сітуацыі ў двух краінах, дамовіліся стварыць ва Ўкраіне “Берасцейскую ініцыятыву” – групу людзей, якія будуць  дапамагаць украінцам Берасцейшчыны.

Акрамя таго прадстаўнікі арганізацый будуць дамагацца аднаўлення праграмы вучобы беларускіх украінцаў ва ўкраінскіх вышэйшых навучальных установах. Да нядаўняга часу ў межах праграмы падтрымкі ўкраінцаў за мяжой ва Украіне штогод атрымоўвалі  бясплатную вучобу 10 студэнтаў з Берасцейшчыны. Аднак з гэтага года такая дапамога для прадстаўнікоў украінскай дыяспары ў Беларусі была спыненая.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Украінскія музыкі атрымалі прэмію за беларускамоўную песню (фота, відэа)

17.09.2011

Украінскі гурт «Фіолет» стаў лаўрэатам прэміі папулярнага беларускага Інтэрнэт-партала «Тузін гітоў». Уручэнне прайшло 16 верасня ў Мінску. Група выканала песню «Месца пакуты», якая заняла 4-е месца ў выніковым хіт-парадзе, а таксама некалькі кампазіцый на ўкраінскай мове. Песні прагучалі ў акустычнай версіі, але былі цёпла сустрэтыя беларускай публікай.

Атрымліваючы ўзнагароду, фронтмэн «Фіолета» Сяргей Мартынюк падзякаваў аўтара песні «Месца пакуты» Яна Маўзера, а таксама запрасіў беларусаў на фэст «Бандэрштат”, які штогод праходзіць ва ўкраінскім Луцку.

Нагадаем, што гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікам  кампаніі “Украінская музыка для Беларусі”. У рамках яе ўкраінскія музыкі спяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку. Ініцыятарам кампаніі выступіла ўкраінская грамадская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Больш відэа

Фотарэпартажы з канцэрту-цырымоніі «Жывы Тузін»:

Generation.by,
Ultra-music.com,
Euroradio.fm,
Budzma.org

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Украінскі гурт зняў беларускамоўны кліп (відэа)

6.09.2011

Украінскі гурт “Фіолет” зняў кліп на сваю беларускамоўную песню “Месца пакуты”. Аснову кліпа складаюць здымкі выступу гурта на фестывалі “Бандэрштат-2011” у жніўні гэтага года.

Як паведаміў вакаліст “Фіолета” Сяргей Мартынюк ужо 16 верасня гурт выступіць у Мінску на ўручэнні прэмій “Тузіна гітоў”. Нагадаем, што па выніках года песня “Месца пакуты” украінскага гурта заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на “Тузіне гітоў”.

А восенню каманда збіраецца ў невялікае  турнэ па гарадам Беларусі.

Гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікам  кампаніі “Украінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.

Ініцыятарам кампаніі выступіў украінскі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

Песня кампаніі “Украінская музыка для Беларусі” прызнана адной з найлепшых у Беларусі (аўдыё)

Украінскія музыкі заспяваюць па-беларуску для Беларусі (аўдыё)

Коментування: коментарів

“Нацыянальны Альянс” патрабуе спыніць пераслед актывістаў “Моладзі БНФ”

1.09.2011

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” абураная завядзеннем супраць актывістаў “Моладзі Беларускага Народнага Фронту” Алеся Каліты, Сяргея Семенюка і Максіма Губарэвіча крымінальнай справы.

Пабудаваная Аляксандрам Лукашэнкам сістэма ўлады паказала, што яна не ў стане справіцца з тымі выклікамі, якія перад ёй ставіць час.

Беларускія ўлады проста не ведаюць, як знайсці выхад з эканамічнага крызісу. Таму, паводле іх меркавання, адзінай магчымасцю ўтрымацца пры ўладзе з’яўляецца працяг палітыкі рэпрэсій.

Гэтым разам пад рэпрэсіі патрапілі актывісты адной з найбольш актыўных моладзевых арганізацый Беларусі – “Моладзі БНФ”.

“Нацыянальны Альянс” патрабуе неадкладнага спынення крымінальнай справы супраць моладзевых актывістаў.

Са свайго боку мы будзем інфармаваць пра ход крымінальнай справы ўкраінскія сродкі масавай інфармацыі. Ва Украіне застаецца вялікі працэнт людзей, якія станоўча ставяцца да беларускага прэзідэнта. Мы пастараемся максімальна выправіць гэтую недарэчнасць.

Прэс-служба ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”

Коментування: коментарів

Песня кампаніі “Украінская музыка для Беларусі” прызнана адной з найлепшых у Беларусі (аўдыё)

12.08.2011

Па выніках музычнага сезону 2010-2011 года песня ўкраінскага гурта “Фіолет” прызнаная адной з найлепшых на найбольш папулярным музычным партале Беларусі “Тузіне Гітоў”. Пераможца конкурса вызначаўся праз галасаванне і рэцэнзіі музычных крытыкаў. Песня “Месца пакуты” украінскага гурта заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на партале цягам апошняга года.

Дзякуючы гэтаму песня “Фіолета” таксама ўвойдзе ў музычную складанку, якую выдасць кампанія “Вігма”.

Адзначым, што ў конкурсе маглі ўдзельнічаць толькі беларускамоўныя песні. Першае ж месца ў конкурсе атрымаў “Ляпіс Трубяцкі” са сваёй песняй “Грай”.

Вакаліст “Фіолета” Сяргей Мартынюк, пасля таго як сталі вядомыя канчатковыя вынікі конкурсу паведаміў, што ў бліжэйшы час песня будзе выдадзеная ў паўнавартасным рок-варыянце і на яе будзе зняты кліп. Акрамя таго ўвесь гурт “Фіолет” хацеў бы падзякаваць тым людзям, якія галасавалі за песню “Месца пакуты” на “Тузіне Гітоў”.

Нагадаем, што гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікам  кампанія “Украінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.

Ініцыятарам кампаніі выступіла ўкраінская грамадская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

Украінскія музыкі заспяваюць па-беларуску для Беларусі (аўдыё)

Коментування: коментарів

Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” дапамог у правядзенні летніка “Моладзі БНФ” (фота)

12.08.2011

У Валынскай вобласці Украіны прайшоў летнік “Моладзі Беларускага Народнага Фронту”. Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” со свайго боку аказаў дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Месцам правядзення летніка былі выбраныя маляўнічыя мясціны на беразе ракі Стыр. Усяго ва Ўкраіну прыехала 30 сяброў моладзевай арганізацыі партыі “Беларускі Народны Фронт”.
За два дні правядзення летніка актывісты “Моладзі БНФ” змаглі распрацаваць план дзейнасці арганізацыі на бліжэйшы час, а таксама сустрэцца з кіраўнікамі Партыі БНФ і Цэнтру “Супрацоўніцтва без межаў”.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Фота: “Радыё Рацыя”

Коментування: коментарів

Ад польскіх уладаў патрабуюць спыніць палітычны пераслед беларускага актывіста (фота)

28.07.2011

28 ліпеня ў консульства Польшчы ва ўкраінскім горадзе Луцку паступіў зварот з патрабаваннем да Генеральнай пракуратуры Польшчы спыніць палітычны пераслед беларускага грамадскага актывіста Андрэя Жукаўца. Ініцыятарам звароту выступіла ўкраінская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. Аналагічны ліст будзе накіраваны поштай на імя генеральнага пракурора Польшчы Андрэя Шарамета.

Зварот

Цэнтр рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў» звяртаецца да генеральнага пракурора Польшчы Андрэя Шарамета з патарабаваннем спыніць палітычны пераслед беларускага грамадскага актывіста Андрэя Жукаўца.

Напрацягу 10 гадоў супрацоўнікі суда і пракуратуры Беластока пры дапамозе фальсіфікацыі дакументаў спрабуюць засудзіць Жукаўца і экстрадыраваць яго на тэрыторыю Беларусі. Факты фальсіфікацый  дакументаў неаднаразова выяўляліся, але нягледзячы на гэта судовая справа супраць Жукаўца так і не была спыненая.

Усё гэта паказвае, што справа Жукаўца з’яўляецца заказной, а сам актывіст пераследуецца за свае палітычныя погляды і грамадзянскую пазіцыю. Пры гэтым усё гэта адбываецца пры папушчальніцтве кіраўніцтва генеральнай пракуратуры Польшчы.

У выпадку працягнення пераследу Жукаўца Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” пачне кампанію па інфармаванню грамадскасці Ўкраіны аб факце палітычнага пераследу беларускага актывіста з боку польскай пракуратуры і суда.

Нагадаем, што прадпрымальнік Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў “Малады фронт”, праваабаронцаў, апазіцыю. Быў затрыманы на “Чарнобыльскім шляху” у 1996 годзе. Пасля затрымання на фірму Жукаўца «Трэйс» былі скіраваныя праверкі Мінгарвыканкама і КДБ. Паводле дырэктывы Лукашэнкі фірму зачынілі, хаця ня мелі на гэта права: фірма для сваёй дзейнасці ўзяла крэдыт у 700 тысяч даляраў і мусіла яго сплочваць. На падставе сфабрыкаваных фактаў была ўзбуджана крымінальная справа.

Пасля закрыцця фірмы Жукавец спрабаваў пагашаць крэдыты, але банк гэтыя грошы не прымаў. Пасля гэтага на яго пачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы ў нявыплаце амаль 700 тысяч даляраў крэдыту двум беларускім банкам.

У 1999 годзе Жукавец з’ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Але пераслед не спыніўся. Суд над ім у Польшчы цягнецца 10 гадоў. Жукаўца ў 2001 годзе нават арыштавалі ў Польшчы і вызвалілі толькі пасля ўмяшання тагачаснага генпракурора Леха Качыньскага.

Выявілася таксама, што ў 2002-2005 гадах перакладчыкі фальсіфікавалі дакументы, калі перакладалі на польскую мову банкаўскія дакументы з Беларусі па судовай справе супраць Жукаўца.

Прэс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

У Луцку прайшоў семінар па інфармацыйнай бяспецы для беларускіх актывістаў

23.07.2011

Ва ўкраінскім горадзе Луцку прайшоў семінар на інфармацыйнай бяспецы для актывістаў партый і грамадскіх арганізацый з Беларусі.

Арганізатарамі семінара выступілі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” і “Нацыянальны Альянс”.

Усяго ва ўкраінскі горад прыехала 17 беларусаў, якія на працягу 3 дзён вывучалі кампутарную і мабільную бяспеку.

Актывістам былі прачытаныя лекцыі па тэмам: “бяспечнае захоўванне інфармацыі і шыфраванне дыскаў”,   “бяспечны “вэб-серфінг”", “абарона ад шкоднаснага праграмнага забеспячэння”, “сацыяльныя сеткі”, “бяспечны абмен паведамленнямі ў інтэрнэце”, “бяспечнае адміністраванне інтэрнэт-рэсурсаў”, “мабільная бяспека” і іншыя.

Акрамя тэарэтычных лекцыяў, прайшлі і практычныя заняткі па асваенню праграмнага забеспячэння для бяспечнага карыстання кампутарам.

Па завяршэнню семінара удзельнікі атрымалі метадычныя матэрыялы па кампутарнай бяспецы.

Прэс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

12.07.2011

12 ліпеня ў генеральную пракуратуру Польшчы паступіла заява аб здзяйсненні злачынства ў адносінах да групы беларусаў на матчы чэмпіяната Еўропы па баскетболу сярод жанчын у польскім Быдгошчы.

Заяву занёс Ігар Шчэкарэвіч -  адзін з пацярпелых на матчы беларусаў.  Ігар абвінавачвае ахову матча і арганізатараў у знявазе беларускага нацыянальнага сімвалу і парушэнні яго асабістай недатыкальнасці.

Ігар Шчэкарэвіч: “Я быў у судовага лекара, які зафіксаваў у мяне сінякі па правай руцэ. Гэта вынік таго, што ахова вынесла мяне з залі з ужываннем сілы. Ні ахова ні арганізатары матча з да гэтага часу не выбачыліся перад беларусамі за знявагу беларускага сцяга. Гэта зрабілі толькі  ўлады Быдгошча. Перад тым як занесці заяву я чакаў амаль 3 тыдні на выбачэнні. Але  відавочна тыя асобы, якія здзейснілі злачынства лічаць нармальнай рэччу знявагу беларускіх нацыянальных сімвалаў. Таму трэба выкарыстоўваць прававыя нормы для пакарання гэтых асобаў. Хачу падзякаваць за юрыдычную дапамогу праваабаронца Андрэя Жукаўца і ўкраінскі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Нагадаем, што ўвечары 25 чэрвеня група беларускіх заўзятараў была выдаленая з матчу Беларусь – Літва на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчынаў у польскім горадзе Быдгошчы. Пры гэтым  супраць Ігара Шчэкарэвіча ахова ўжыла сілу. Прычынай выдалення беларусаў стала іх адмова згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі.

Прэс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Украінскія і беларускія арганізацыі здзіўленыя чаму FIBA яшчэ не выбачылася перад беларускім народам

29.06.2011

Мы, украінскія і беларускія грамадскія арганізацыі, абураныя інцыдэнтам падчас матчу чэмпіяната Еўропы па баскетболу Беларусь-Літва ў польскім горадзе Быдгошчы, калі беларускім заўзятарам забаранілі вывешваць свае нацыянальныя сцягі. Тое, што прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі баскетбола FIBA да гэтага часу не выбачыліся за свае дзеянні перад беларускім народам, выклікае здзіўленне.

Адзіным тлумачэннем дзеянняў FIBA з’яўляецца тое, што арганізацыя падтрымоўвае дыктатарскі рэжым у Беларусі. Пацверджаннем гэтага з’яўляецца і той факт, што беларускія заўзятары былі выдаленыя з залі з ужываннем фізічнай сілы.  Відаць прадстаўнікам міжнароднай арганізацыі баскетбола падабаюцца метады, якімі беларускімі прэзідэнт распраўляецца са сваімі апанентамі.

Тое, што адбывалася падчас баскетбольнага матчу нам вядома дакладна. Сябру арганізацыі Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў” Ігару Шчэкарэвічу па загадзе функцыянераў FIBA ахоўнікі заламалі за спіной рукі і проста вынеслі за межы спартыўнай арэны.

Таму тлумачэнні прэс-сакратара Міжнароднай федэрацыі баскетболу Сакіса Контаса забаронай сцягоў тым,  што на іх былі надпісы “Свабодная Беларусь” выклікаюць толькі усмешку.

Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”,
“Малады Фронт”,
“Маладыя дэмакраты”,
Моладзь “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”,
“Правы Альянс”,
“Беларуская Нацыянальная Памяць”,
Усеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс”,
Моладзевая арганізацыя “Дзедзіч”.

Коментування: коментарів

Прагаласуй за ўдзельніка кампаніі “Украінская музыка для Беларусі” на Тузіне Гітоў

20.06.2011

Песня “Мейсца пакуты” ўкраінскага гурта “Фіолет” удзельнічае ў чарговым туры галасавання на найбольш папулярным беларускім музычным партале  Тузін Гітоў.

Нагадаем, што “Фіолет” з песняй “Мейсца пакуты” стаў першым удзельнікам кампаніі “Украінская музыка для Беларусі”, якую праводзіць Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”.

Прэс-служба Цэнтру рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Украінскія музыкі заспяваюць па-беларуску для Беларусі (аўдыё)

15.06.2011

Ва Украіне распачынаецца кампанія “Украінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэставую тэматыку.

Ініцыятарам кампаніі выступіла грамадская арганізацыя Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”.  Першым для беларусаў заспяваў гурт “Фіолет” з горада Луцка.  Па словах лідэра “Фіолету” Сяргея Мартынюка, ідэя заспяваць песню на беларускай мове ў гурта з’явілася ўжо даўно.

Мартынюк: “Гэта беларускамоўная песня “Мейсца пакуты”  аўтарства Яна Маўзера, вакаліста вядомага беларускага альтэрнатыўнага гурта “MAUZER”, які падарыў яе нам. Ідэя заспяваць беларускамоўную песню на пратэставую тэматыку з’явілася ў нас пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў канцы мінулага году. І пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту ў Мінску. Гэтым самым мы паказваем сваю салідарнасць с беларускім народам. Тое, што нашу ініцыятыву вырашыла падтрымаць грамадская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”, дадало нам дадатковага імпэту для нашай творчай працы над гэтай песняй”.

Музыка заўсёды адагравала важную ролю пры палітычных зменах у розных краінах свету. Так было і пры памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне. Таму Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” спадзяецца, што і кампанія “Украінская музыка для Беларусі” зможа натхніць беларусаў для новай барацьбы і доўгачаканых пераменаў.

Спампаваць:

ФІОЛЕТ – Мейсца пакуты

Прэс-служба Цэнтру рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів

Беларуская міліцыя шукала ў кватэры актывіста інфармацыю пра «Нацыянальны Альянс»?

14.06.2011

13 чэрвеня ў брэсцкага актывіста дэмакратычных сіл Івана Стасюка прайшоў ператрус.

Як паведаміў БелаПАН Стасюк, у кватэру, дзе ён жыве з бацькамі, прыйшлі тры супрацоўнікі міліцыі. Яны прад’явілі пастанову на правядзенне ператруса па справе аб так званым падпале Дома правасуддзя ў Менску. Ператрус працягваўся з 16.30 да 17.10. У актывіста канфіскавалі сістэмны блок кампутара, флэш-карту, вінчэсцер, які мае механічныя пашкоджанні, 1.260 асобнікаў улётак з інфармацыяй аб тым, што Аляксандр Лукашэнка не перамог на выбарах 19 снежня.

«Я лічу, ператрус – падстава выключыць у мяне аргтэхніку», – заявіў Стасюк.

Актывіста затрымалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня ў Брэсце, калі ён вяртаўся на цягніку з Польшчы. З чыгуначнага вакзалу яго даставілі ў КДБ, дзе актывіста дапыталі пра яго супрацоўніцтва з украінскай моладзевай арганізацыяй «Нацыянальны Альянс». Апытанне доўжыўся каля трох гадзін.

У час размовы, па словах Стасюка, яму пагражалі ціскам на родных. 8 чэрвеня ў КДБ апыталі ягоную маці, якая заявіла, што ў яе добрыя дзеці і нічым супрацьзаконным не займаюцца і што яна больш не хоча мець зносіны з супрацоўнікамі КДБ з нагоды сваіх сыноў, бо мае права не сведчыць супраць блізкіх.

Коментування: коментарів

Пачала працу інтэрнэт-старонка Цэнтра рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў»

13.06.2011

Ва ўкраінскай інтэрнэт-прасторы з’явіўся  новы інфармацыйны сайт, які спецыялізуецца на падзеях з Беларусі. Гэта сайт грамадскай арганізацыі Цэнтр рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў»: www.collaboration.org.ua.

Назваць сайт інфармацыйным можна, паколькі акрамя арганізацыйных навінаў на старонцы з’яўляюцца апошнія беларускія навіны пра Украіну і ўкраінскія пра Беларусь, навіны беларускіх партнёраў арганізацыі і запісы ў блогах, галоўным чынам, пра беларуска-украінскае супрацоўніцтва ў розных сферах.

Адзначым, што Цэнтр рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў» быў створаны для аб’яднання як мага большай колькасці украінцаў, якія хацелі б паспрыяць дэмакратычным зменам у Беларусі.

Акрамя таго, Цэнтр займаецца наладжваннем стасункаў з моладзевымі арганізацыямі іншых краінаў, супрацоўніцтвам з арганізацыямі ўкраінскай дыяспары, ўпарадкаваннем месцаў пахаванняў украінцаў  у замежжы.

Партнёрамі Цэнтра ўжо з’яўляюцца такія беларускія арганізацыі як рух «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча,  «Малады Фронт», Моладзь «Беларускага Народнага Фронту», «Маладая Беларусь», «Правы Альянс» і шэраг іншых.

Прэсс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў»

Коментування: коментарів

КДБ распытваў беларускага актывіста пра «Нацыянальны Альянс»

5.06.2011

У ноч з 3 на 4 чэрвеня брэсцкага грамадскага актывіста Івана Стасюка затрымалі на беларуска-польскай мяжы ды адвялі ў брэсцкае аддзяленне Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі. Беларускія памежнікі проста забралі пашпарт на беларускай мяжы і патлумачылі актывісту, што пашпарт павярнуць яму “іншыя органы” толькі пасля прафілактычнай бяседы.

Як падкрэслівае грамадскі актывіст Іван Стасюк, супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі ў асноўным хацелі дабіцца таго, каб актывіст спыніў сваю апазіцыйную дзейнасць у сацыяльных сетках:

-Затрымалі, калі я праходзіў мытны кантроль. Завезлі ў будынак КДБ. Распытвалі там пра маю дзейнасць у інтэрнэт-суполках, пра мае выезды ва Ўкраіну на патрыятычныя з’езды «Нацыянальнага Альянсу», пра мае кантакты з украінцамі, таксама пра маю вандроўку ў Польшчу.

Таксама, як адзначае Іван Стасюк, супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі яму пагражалі ціскам на ягоных родных у Беларусі і дэз’інфармаваннем сяброў ды знаёмых актывіста аб супрацоўніцтве з КДБ.

Радыё Рацыя

Коментування: коментарів

Сябры «Нацыянальнага Альянса» прынялі ўдзел у з’ездзе «Моладзі БНФ» (фота)

13.04.2011

У суботу, 9 красавіка, прадстаўнікі «Нацыянальнага Альянса» з сяброўскім візітам наведалі брацкую Беларусь. Асноўнай мэтай паездкі быў удзел у 5-м з’ездзе «Моладзі Беларускага Народнага Фронту», які праходзіў у Мінску.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел 26 дэлегатаў са сталіцы і рэгіёнаў. Акрамя прадстаўнікоў рэгіянальных структураў «Моладзі БНФ», на сустрэчы прысутнічала і кіраўніцтва Партыі БНФ.

На з’ездзе было вырашана скасаваць пасаду старшыні арганізацыі і дэлегаваць каардынацыйныя паўнамоцтвы Радзе, якая будзе збірацца штомесяц. Таксама дэлегаты амаль аднагалосна прынялі рэзалюцыі «Аб салідарнасці з палітвязнямі» і «Рукі прэч ад Выспы Свабоды».

Вітальныя словы выказала і прадстаўнік «Нацыянальнага Альянсу» Майя Масквіч. У сваім выступе яна падкрэсліла, што «Нацыянальны Альянс» увесь час сочыць за ходам палітычных падзей у Беларусі, распавяла аб цяперашняй сітуацыі ва Украіне і пажадала беларускім апазіцыянерам адданасці ідэі і веры ва ўласныя сілы.

Таксама прадстаўнікі «Нацыянальнага Альянса» запрасілі беларускіх актывістаў на ўсеўкраінскую гульню «Перамога 2011», якая пройдзе у Валынскай вобласці з 30 красавіка па 3 мая.

Нагадаем, што каля месяца таму паміж «Моладдзю БНФ» і «Нацыянальным Альянсам» было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.

Прэс-служба ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”,
Юля Грышчук, тэл.: +3 8 093 11 98 543

Коментування: коментарів

«Нацыянальны Альянс» і «Моладзь БНФ» сталі партнёрамі (фота)

8.02.2011

8 лютага ва ўкраінскім горадзе Луцку адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж усеўкраінскай моладзевай арганізацыяй «Нацыянальны Альянс» і «Моладдзю Беларускага Народнага Фронта». З украінскага боку подпіс пад дакументам паставіў кіраўнік «Нацыянальнага Альянса», дэпутат Валынскай абласной Рады Ігар Гузь, з беларускага боку – намеснік старшыні «Моладзі БНФ» Антон Каліноўскі.

Падпісанне пагаднення прайшло ў будынку Луцкай гарадской Рады.

Моладзь дзвюх дзяржаў дамовілася сумесна працаваць над дэмакратычнымі пераўтварэннямі ў сваіх краінах, праводзіць супольныя мерапрыемствы, ажыццяўляць пастаянны абмен вопытам і інфармацыяй.

Пасля падпісання пагаднення прайшла прэс-канферэнцыя Ігара Гузя і Антона Каліноўскага. Актывіст з Беларусі распавёў аб палітычнай сітуацыі ў краіне пасля выбараў, а менавіта аб хвалі рэпрэсій супраць дэмакратычных сілаў. Ігар Гузь у сваю чаргу расказаў пра бліжэйшыя планы «Нацыянальнага Альянса» па супрацоўніцтве з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

Акрамя таго, госці з Беларусі прэзентавалі кнігу «Акрэсцінскія будні».

Гэта кніга сабрала пад адной вокладкай рэальныя гісторыі людзей, якія адбывалі адміністрацыйнае пакаранне ў следчым ізалятары на вуліцы Акрэсціна ў Мінску ў 2006-2008 гадах. Такім чынам гэтыя людзі былі пакараны за ўдзел у акцыях пратэсту супраць палітыкі беларускага прэзідэнта.

Да кнігі падрыхтаваны падрабязныя каментары, якія даюць уяўленне аб пэўных падзеях і людзях, надаюць выданню дакументальнасць і дакладнасць.

«Моладзь БНФ» з’яўляецца другой беларускай арганізацыяй, з якой «Нацыянальны Альянс» падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве. У 2005 годзе ўкраінская арганізацыя стала партнёрам «Маладога Фронту».

Прэс-служба ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Нацыянальны Альянс»,
Юля Грышчук, тэл.: +3 8 093 11 98 543

Коментування: коментарів

«Нацыянальны Альянс» патрабуе вызваліць сяброў «Маладога Фронта»!

3.02.2011

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс» абураная працягам пераследу актывістаў «Маладога Фронта».

Спужаўшыся міжнародных санкцый, беларускія ўлады пачынаюць вызваляць палітычных вязняў. Аднак «змякчэнне» рэжыму зусім не тычыцца лідэраў «Маладога Фронта». Колькасць арыштаваных маладафронтаўцаў толькі павялічваецца.

Відавочна, што Аляксандр Лукашэнка толькі пускае пыл у вочы еўрапейскім краінам, каб змякчыць эканамічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі. Палітыка рэпрэсій будзе працягнута, і найбольш ад яе пацерпяць сябры «Маладога Фронта» як самай актыўнай апазіцыйнай моладзевай арганізацыі.

«Нацыянальны Альянс» патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх сяброў «Маладога Фронта».

Мы таксама заклікаем краіны Еўрасаюза прыняць самыя жорсткія эканамічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі да таго часу, пакуль не будуць  вызваленыя ўсе дэмакратычныя актывісты і спынена хваля палітычных рэпрэсій у краіне.

Ігар Гузь, старшыня ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Нацыянальны Альянс»,
дэпутат Валынскай абласной Рады.

Коментування: коментарів