У Польшчы ў чарговы раз забаранілі беларускі нацыянальны сцяг

28.11.2011

Чарговая дзяржаўная ўстанова Польшчы адмовіла беларусам ў праве ўжываць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на міжнародных спартыўных мерапрыемствах у гэтай краіне.

Суд у Быдгошчы адхіліў апеляцыю актывіста Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігара Шчэкарэвіча. Беларус апратэстоўваў рашэнне польскай пракуратуры, якая прызнала правамоцнай забарону бел-чырвона-белага сцяга падчас баскетбольнага матчу Беларусь-Літва чэмпіяната Еўропы сярод жанчынаў. Аднак суд стаў на бок пракуратуры і прызнаў правільнай забарону беларускага нацыянальнага сцяга.

Раней пракуратура Быдгашча вызнала, што бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі”. Таму беларускія заўзятары не мелі права ўжываць яго на матчы. Адмову Шчэкарэвіча выйсці з залі польская пракуратура ацаніла як “актыўны супраціў супрацоўнікам аховы”. Ужыванне сілы супраць Шчэкарэвіча пракуратура не лічыць правапарушэннем.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся сёлета 25 чэрвеня. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым бесцырымонна выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

Суд у Польшчы вырашыць ці маюць права беларусы карыстацца нацыянальным сцягам

Абскарджана рашэнне аб забароне ў Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга

Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга (фота)

Коментування: коментарів