Ва Украіне павялічыцца беларуская культурная прысутнасць

3.11.2011

У суседняй з Беларуссю краіне распачынаецца культурна-грамадскі праект “Беларуская прысутнасць”, які павінен паспрыць збліжэнню беларусаў і ўкраінцаў. Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства хочуць прыцягнуць ўвагу ўкраінскай грамадскасці да культурнай сітуацыі ў Беларусі, дзе беларускамоўныя музычныя выканаўцы фактычна знаходзяцца на мяжы вымірання.

Першым мерапрыемствам у межах праекту будзе  выступ 4 снежня ва ўкраінскім горадзе Луцку беларускіх гуртоў “Akute”, “Sciana” і рэпера Vinsent’а. Канцэрт пройдзе ў культавым для Луцка клубе “Майдан”.

Акрамя канцэртаў, у межах праекту, ва Ўкраіне будуць праходзіць літаратурныя вечарыны, мастацкія выставы ды сустрэчы з вядомымі асобамі абодвух народаў.

Ініцыятарам правядзення праекту выступіла культурна-мастацкае агенцтва “Арт-ЗАХАД”, якое ўжо працяглы час займаецца арганізацыяй культурных мерапрыемстваў ва Ўкраіне.

Інфармацыйна-арганізацыйная дапамога “Беларускай прысутнасці” будзе аказана і ўкраінскім Цэнтрам “Супрацоўніцтва без межаў”.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів