Валынскія дэпутаты не захацелі дапамагчы дыяспары

28.09.2011

27 верасня, падчас шостай сесіі Валынскай абласной рады, валынскія дэпутаты прагаласавалі супраць аказання дапамогі ў правядзенні ў Луцку канферэнцыі для ўкраінцаў з Брэстчыны. З ініцыятывай правядзення мерапрыемства выступіў Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”.

За аказанне дапамогі ў правядзенні канферэнцыі прагаласавала 30 дэпутатаў. Для прыняцця ж станоўчага рашэння аб дапамозе ў правядзенні канферэнцыі быў неабходны 41 голас.

Не захацелі аказаць дапамогу ўкраінцам з Брэстчыны фракцыі “Моцнай Украіны”, “Адзінага Цэнтру” і часткова “Партыі Рэгіёнаў” і “Народнай партыі”.

Са свайго боку Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” не збіраецца адмаўляцца ад ідэі правядзення канферэнцыі для ўкраінцаў Беларусі і зробіць усё ад сябе неабходнае, каб канферэнцыя адбылася ў самы бліжэйшы час.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів