Затрыманыя ў Беларусі ўкраінцы вярнуліся на Радзіму

27.03.2013

27 сакавіка трое членаў “Нацыянальнага Альянсу”, якія былі затрыманыя ў Беларусі на святкаванні “Дня Волі”, цягніком Мінск-Чарнаўцы прыбылі ва Украіну.

Вызваленыя ўкраінцы паведамілі, што яны спачатку сустрэнуцца з роднымі, а потым паўнавартасна раскажуць пра ўсё, што з імі адбывалася ў суседняй краіне.

Сказалі толькі, што за імі ў Беларусі сачылі, і яны былі затрыманыя ўжо пасля акцыі, далёка ад месца яе правядзення, калі выйшлі з маршруткі. У момант затрымання на іх не было ніякай сімволікі.

Таксама паведамілі, што рашэнне аб іх дэпартацыі будзе разглядацца праз 10 дзён. Калі дэпартацыі ўсё ж не будзе, то яны будуць гатовыя зноў паехаць у Беларусь.

Нагадаем, што 24 сакавіка ў Мінску беларускія праваахоўнікі затрымалі трох актывістаў усеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”.

Актывісты паехалі ў суседнюю краіну, каб прыняць удзел у штогадовай акцыі беларускай апазіцыі “Дзень Волі”.

Паездка украінцаў праходзіла ў рамках праекта “Украінская прысутнасць”, які рэалізуе “Нацыянальны Альянс” сумесна з міжнароднай арганізацыяй Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. У межах праекта украінцы ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным аўтастопам, і падымаюць на масавых акцыях, якія яны ідэйна падтрымліваюць, ўкраінскія сцягі.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Коментування: коментарів