Двум праваабаронцам з Украіны і Расіі забаранілі ўезд у Беларусь

15.06.2011

Праваабаронцы з Нарвежскага Хельсінскага камітэта ноччу 15 чэрвеня былі затрыманыя ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”.

Як паведамляюць беларускія праваабаронцы, расіянка Іна Сангажыева і ўкраінка Вольга Шамшур ляцелі з Франкфурта ў Мінск па асабістых справах, аднак пагранічнікі знайшлі іх прозвішчы ў спісе непажаданых для ўезду ў краіну асоб. У пашпарты Сангажыевай і Шамшур былі пастаўленыя адзнакі “ўезд забаронены”.

Гэтай жа ноччу Сангажыеву і Шамшур пад канвоем адвялі на рэйсы назад у Франкфурт і Вену.

Прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка пацвердзіў, што такі інцыдэнт меў места. “Быў няпропуск дзвюх грамадзянак. Яны ехалі па асабістых мэтах. Не бачу сэнсу называць іх праваабаронцамі. Калі б яны ехалі выконваць свае функцыі праваабарончыя, тады б мела сэнс, а так — не прапусцілі дзвюх грамадзянак”, — сказаў ён.

Белапан

Коментування: коментарів