Дзень беларускай вайсковай славы адзначаць ва Украіне

7.09.2011

8 верасня на галоўнай плошчы Львова мясцовыя актывісты ўздымуць вялізны бел-чырвона-белы сцяг. Пазней у грэка-каталіцкай царкве адбудзецца малебен за загінулых ваяроў Вялікага Княства Літоўскага, а ўвечары ў памяшканні на вуліцы Каперніка адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне з удзелам гісторыкаў і навукоўцаў.

Такім чынам ва Украіне адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы – гадавіну трыумфальнай перамогі дружыны Канстанціна Астрожскага над войскам Маскоўскага княства.

На думку аднаго з арганізатараў мерапрыемстваў Вячаслава Сіўчыка, гісторыя слаўнай перамогі беларусаў пад Воршай актуальная і ў сённяшняй геапалітычнай сітуацыі.

Сіўчык: “У той сітуацыі, у якой сёння апынулася Беларусь, нам трэба ведаць, што нават пры безнадзейных варыянтах заўжды ёсць выхад. Якраз тое, што нашыя продкі на Крапівенскім полі, маючы невялікае войска, ушчэнт разбілі войска Маскоўскага княства, дае нам падказку, што трэба рабіць сёння, калі расійскі імперыялізм душыць праз рэжым Лукашэнкі беларускую нацыю”.

Апроч узгаданых мерапрыемстваў 8 верасня ў Львове прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных арганізацый сустрэнуцца з дэпутатамі гарадской і абласной рады, а таксама дадуць прэсавую канферэнцыю, удзел у якой возьме і родны брат зняволенага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча – Аляксандр.

8 верасьня 1514 году войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім здабыла бліскучую перамогу над войскамі Маскоўскага княства. Тады 30 тысяч ваяроў на беларускай зямлі ўшчэнт разьбілі 80-тысячнае войска.

“Радыё Рацыя”

Праграма святкаванняў:

День Білоруської військової слави у Львові

Коментування: коментарів