Дзень Волі ў Кіеве (фота)

26.03.2012

Некалькі дзесяткаў чалавек святкавалі 25 сакавіка Дзень Волі каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве.

Перад прысутнымі выступілі Старшыня “Беларускага Цэнтру” ва Украіне Вячаслаў Сіўчык, намеснік Старшыні Руху Салідарнасці “Разам” Алесь Макаеў, прадстаўнік украінскай партыі “Свобода” Юры Ноевы і іншыя.

Святочную атмасферу стваралі песні вядомых украінскіх музыкаў – лідара гурта “Тінь Сонця” Сяргея Васілюка і вакаліста кіеўскага гурту “Веремій” Віталя Калінічэнка. Паэтка Наталка Пазьняк-Хаменка прадэкламавала вершы.

“Жыве Беларусь!”, “Слава Украіне!”, “Слава Нацыі!”, “Свабоду Сяргею Каваленку!”, “Свабоду палітвязням!”- гучала пасля кожнага выступу ў Кіеве.

Адзначым, што помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве знаходзіцца каля беларускай амбасады.

Коментування: коментарів