Камітэт міжнароднага кантролю выступіў з заявай па Беларусі

23.04.2011

Назіральны савет Камітэта заяўляе пра парушэнне Беларуссю абавязальніцтваў АБСЕ.

Адмова ў перасячэнні мяжы праваабаронцаў Камітэта міжнароднага кантролю можа быць расцэнена як прамая перашкода Міжнароднай наглядальнай місіі, заяўляюць аўтары заявы.

“Нам уяўляецца, што дзеянні з боку ўлад Беларусі ў стаўленні праваабаронцаў дэманструюць грэбаванне міжнароднымі абавязаннямі АБСЕ, узятымі на сябе Рэспублікай Беларусь”, гаворыцца ў заяве.

Аўтары заявы тлумачаць, што дэманстрацыя рэальнай прыхільнасці абавязанням і прынцыпам АБСЕ магчымая толькі пры ўмове здзяйснення Беларуссю шэрагу дзеянняў.  Прадстаўнікі камітэта патрабуюць неадкладнай адмены забароны на ўезд прадстаўнікам Міжнароднай назіральнай місіі і аказання садзейнічання Камітэту, выдалення са “Спісу асоб, уезд якіх у Беларусь забаронены ці непажаданы” прадстаўнікоў Міжнароднай наглядальнай місіі Андрэя Юрова, Максіма Кіцюка, Марыны Цапок і Міхася Каменева.

Аўтары звароту патрабуюць прынясення афіцыйных выбачэнняў вышэйзгаданым праваабаронцам за затрыманне і час, праведзены ў месцах прымусовага ўтрымання.

Прадстаўнікі  Камітэта міжнароднага кантролю таксама заклікаюць іншыя грамадзянскія арганізацыі з дзяржаў-удзельнікаў АБСЕ, а таксама міжнародныя няўрадавыя арганізацыі далучыцца да дадзеных патрабаванняў і накіраваць іх уладам Беларусі.

Чытаць таксама:

У Білорусі сумніваються, що українці, яких не пустили до країни, справді правозахисники

Украінскаму праваабаронцу Міхаілу Каменеву забаронены ўезд у Беларусь

Від Білорусі вимагають пояснень через українську правозахисницю

Праваабаронца з беларускага “спісу неўязных” звернецца ў МЗС Украіны

Украінскую праваабаронцу не пусцілі ў Беларусь

Коментування: коментарів