Кіеў занепакоены пераследам украінскіх праваабаронцаў у Беларусі

5.05.2011

Украінская амбасада ў Беларусі выказала занепакоенасць з нагоды затрымання ўкраінскага праваабаронцы Уладзіміра Чамярыса.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар амбасады Аляксей Емяльяненка. Ён падкрэсліў, што гэты выпадак ілюструе тэндэнцыю, якая азначылася ў апошнія месяцы ў стаўленні да ўкраінскіх праваабаронцаў у Беларусі.

Дыпламат паведаміў, што ўся інфармацыя ўжо перададзеная ў Міністэрства замежных спраў і будзе адпаведным чынам прапрацаваная. Прэс-сакратар адзначыў, што яму невядома, чым выкліканы выпадкі затрымання і нядопуску ў Беларусь украінцаў, паведамляе Корреспондент.net.

Нагадаем, Чамярыса затрымалі ў Мінску на офісе незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” ўвечары 4 траўня і потым выслалі з краіны.

Раней у Беларусь не былі дапушчаныя ўкраінскія праваабаронцы Міхась Каменеў, Марына Цяпок і Максім Кіцюк.

Читати також:

Український правозахисник вважає, що в Білорусі його затримали, аби залякати

У “Партії регіонів” не коментують затримання українського правозахисника у Білорусі

Українського правозахисника, якого затримали в Мінську, звільнили

У Білорусі затримали одного з організаторів «України без Кучми»

Коментування: коментарів