Лукашэнка абвінаваціў кіраўніцтва Украіны ў «вашывасці» (відэа)

26.04.2011

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў задаць пытанне кіраўніцтву Украіны з нагоды свайго няўдзелу ў чарнобыльскіх мерапрыемствах разам з прэзідэнтамі Украіны і Расіі.

«Задайце гэтае пытанне Януковічу: чаму беларускі прэзідэнт не прысутнічае на іх мерапрыемствах. Гэта вы ў іх спытайце. На жаль, вашывасці хапае ў цяперашняга кіраўніцтва Украіны», — заявіў А. Лукашэнка журналістам у аўторак.

А. Лукашэнка ўчора наведаў Лунінец, а сёння — Нараўлянскі раён.

“Наша Ніва”

Коментування: коментарів