Львоў

4.05.2011

Львоў апынуўся старынным, ўтульным горадам з добрым пачуцьцём гумару, цікавымі кавярнямі і душэўнымі людзьмі.

Па Львову ходзяць маршруткі-Багданы, людзі ў якіх часта хрэсьцяцца ля кожнага крыжа, які праязжаюць міма.

У артзале кінатэатру стаяць ўтульныя канапы на дваіх з высокімі спінкамі. Квіткі так на дваіх і прадаюцца. Склалася такое адчуваньне, што гледачы ходзяць туды толькі на эротыку.

Весь горад абклеены гамафобскімі налепкамі супраць ювенальнай юстыцыі, якая быццам бы забярае бацькоўскія правы ў “звычайных” бацькоў і аддае на выхаваньне гэтых дзяцей ў семьі геяў.

У кожнага трэцяга прадаўца на кніжным букіністычным рынку ёсьць кніга “Mein Kampf” загорнутая ў поліэтылен, каб не намокла. Набылі сабе Мао.))

Львоў – гэта горад ў якім “Свята працы” гуляюць два дні адначасова з днём Батяра ( http://uk.wikipedia.org/wiki/Львівські_батяри).

Ва Львове ёсьць журнал “Проста неба”, які распаўсюджваецца бязхатнімі. Палова кошту журнала – ідзе распаўсюднікам. Ён зьямяшчае розную карысную інфармацыю для бязхатніх, іх гісторыі і проста артыкулы пра Львоў.

На Львоўськам міжнародным дзіцячым фестивалі да фіга майстар-класаў для дзяцей (і астатніх жадаючых). Усё ад войлака да пісанак, аж вочы разбягаюцца. Павучыліся ляпіць пластылінавыя іллюстрацыі.

За шэсьць дзён мы пабывалі паўсюль – ад залы арганнай музыкі да манстрацыі.

Манстрацыя – гэта сапраўднае сьвята, Арцём Ласкутоў – геній. Львоўская Манстрацыя сабрала трохі больш за 25 чалавек, але гэта ўсё роўна было вельмі здорава. Як глытаць сьвежае паветра пасьля сядзеньня за кратамі. Фатаздымкі з манстрацыі можна глянуць тут: https://picasaweb.google.com/109198422947172071898/dwRiQK#.

http://fuckallnames.livejournal.com/307584.html?mode=reply

Коментування: коментарів