Новым амбасадарам Украіны ў Беларусі стаў былы член КПСС

22.08.2011

Указам ад 22 жніўня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў 62-гадовага былога віцэ-прэм’ера ўрада Віктара Ціханава амбасадарам у Беларусі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце ўкраінскага кіраўніка.

Ціханаў змяніў ў Мінску 45-гадовага Рамана Бязсмертнага, які ўзначаліў дыпмісію указам Віктара Юшчанкі 24 лютага 2010 г. (за суткі да інаўгурацыі Януковіча) і быў вызвалены 3 чэрвеня гэтага года дзеючым кіраўніком Украіны. Бяссмертны не раз рэзка выказваўся ў адносінах да палітыкі афіцыйнага Мінска.
Віктар Ціханаў – член КПСС з 1968 па 1991 гады, член “Партыі рэгіёнаў”, якую ўзначальвае Януковіч, з 2006 года.

“Беларускі партызан”

Коментування: коментарів