Партыя рэгіёнаў: Лукашэнка зрабіў неразумную і не ўзважаную заяву

26.04.2011

З такім каментаром выступіў намеснік старшыні украінскай Партыі рэгіёнаў па знешнепалітычных пытаннях Леанід Кажара.

“Лукашэнка зрабіў неразумную і не ўзважаную заяву. А гэта цяпер абсалютна не ў інтарэсах Лукашэнкі, бо Ўкраіна застаецца ці не адзінай краінай, якая выступае супраць палітычнай ізаляцыі Беларусі ў Еўропе”, — падкрэсліў намеснік старшыні Партыі рэгіёнаў.

Нагадаем, сёння Лукашэнка заявіў, што ва ўкраінскіх уладаў “хапае вашывасці”, а прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэла Барозу абазваў “казлом”.

У Міністэрстве замежных спраў Украіны назвалі гэтыя заявы “беспрэцэдэнтна некарэктнымі”, перадае korrespondent.net.

Чытаць таксама:

МЗС Украіны: камэнтары Лукашэнкі “беспрэцэдэнтна некарэктныя”

Лукашэнка абвінаваціў кіраўніцтва Украіны ў «вашывасці» (відэа)

Коментування: коментарів