Прад’яўляйце прэтэнзіі да дзяржавы, а не да мяне асабіста

13.01.2012

18 студзеня беластоцкі суддзя Шчэнсны Шыманскі прыме ўдзел ў допытах у Мінску сведкаў па справе беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца. Польскі суддзя будзе дапамагаць у допыце беларускай суддзі Вераніцы Абрамовіч.

У мяне як і ў Чацкага  :) узнікла пытанне: “А суддзі хто?”.

Аказваецца Абрамовіч была заўважана ў сімпатыях да беларускага КДБ.

Гэта я ж суддзя любіць даваць апазіцыянерам суткі. Напрыклад за “Дзень волі-2008” з яе лёгкай рукі Дзмітрый Дашкевіч атрымаў 15 сутак. Яна ж па справе “Вясны” судзіла Валянціна Стэфановіча.

І такія суддзі ў Беларусі паўсюль. Толькі як тады з імі ўвогуле можна супрацоўнічаць хоць па нейкіх справах?

Канешне можна…Пытанне толькі каму? Сам польскі суддзя Шчэнсны Шыманскі зараз з’яўляецца падазраваным у крымінальнай справе па фактам фальсіфікацыі доказаў супраць Андрэя Жукаўца.

Але вяртаючыся да тэмы судзейства ў Беларусі…

Пасля падзення рэжыма ў Беларусі, людзі, якія ажыццяўлялі рэпрэсіі ў адносінах да апазіцыі, пачнуць апраўдвацца, каб пазбегнуць заслужанага пакарання.

Любімай іхняй байкай будзе тое, што яны ўсяго толькі выконвалі загады, а значыць невінаватыя. Так робяць заўсёды прадстаўнікі карных органаў таталітарных і аўтарытарных краінаў, пасля таго як іх час сыходзіць…Нават калі яны пасля гэтых загадаў рабілі страшныя рэчы. Успомніце нацыстаў, якія ў Нюрнберзе паўтаралі: мы проста выконвалі загад. Прад’яўляйце прэтэнзіі да дзяржавы, а не да мяне асабіста”.

Добра. Але вось калі я напрыклад заб’ю ўсю сям’ю спадарыні Абрамовіч, то я таксама змагу сказаць: чаму вы мяне судзіце за забойства? Гэта ж мяне такім зрабіла сістэма адукацыі. “Прад’яўляйце прэтэнзіі да дзяржавы, а не да мяне асабіста”

Андрэй Клімец, для сайта Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Меркаванні, выказаныя ў артыкуле, перадаюць погляды аўтара і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”.

Коментування: коментарів