Праваабаронца з беларускага “спісу неўязных” звернецца ў МЗС Украіны

20.04.2011

Украінскую праваабаронцу Марыну Цапок унеслі ў беларускі “спіс неўязных” за апошнія два месяцы. Пра гэта яна распавяла ў эфіры Еўрарадыё.

Украінка накіроўвалася ў Беларусь дапамагаць Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Але памежнікі яе не пусцілі ў нашу краіну.

Сама праваабаронца лічыць, што сітуацыя звязаная з яе праваабарончай дзейнасцю і з працай у Міжнароднай назіральнай місіі ў Мінску. Раней такіх праблемаў у яе не было.

Цапок: “Мінулы раз я была ў Беларусі ў канцы лютага — пачатку сакавіка, дакладна так сама ездзіла ў складзе Міжнароднай назіральнай місіі. Ніякіх праблем пры ўездзе і выездзе ў мяне не было. Мы ў гэтай місіі вялі назіранне за судамі, якія адбываліся па судах, звязаных з закрыццём грамадзянскіх арганізацыяў. Вялі інфармацыйную кампанію па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у гэтым заключалася мая праца”.

Цапок кажа, што звернецца ў МЗС Украіны. Яна хоча па дыпламатычных каналах даведацца прычыны, па якіх яе ўнеслі ў “спіс неўязных”.

Еўрарадыё

Чытаць таксама:

Украінскую праваабаронцу не пусцілі ў Беларусь

Коментування: коментарів