Правакацыя. Рэпрэсія. Контррэвалюцыя

22.11.2011

Дэмакратыя-фікцыя. Прынамсі польская. Проста існуюць межы, за якія польскім палітыкам не дазваляюць выйсці выбаршчыкі. Аднак не выходзячы за межы можна іх абыйсці. Ну вось напрыклад нельга разганяць мітынг апазіцыі. Аднак можна зрабіць так, што ў вачах большасці палякаў гэты мітынг будзе дыскрэдытаваны. Гэта і было зроблена ў Польшчы 11 лістапада падчас “Марша незалежнасці”, які праводзілі правыя арганізацыі. Польскія ўлады тады забілі нават двух зайцаў-былі дыскрэдытаваныя не толькі правыя, але і левыя палітычныя сілы.

Метады, якія ў гэты дзень выкарысталі польскія ўлады і праваахоўныя органы, вельмі нагадваць некаторыя метады, якія выкарысталі беларускія праваахоўныя органы 19 снежня 2010 года. У Мінску мітынгоўцы былі справакаваныя да штурма Цэнтрвыбаркам, у Польшчы падобным жа метадам-да падпалу аўтамабіляў тэлеканала TVN24. І ў першы і ў другім выпадку думаю не апошнюю ролю ў адыгралі правакатары з боку праваахоўных органаў.

Давайце пакрокава параўнаем сітуацыі.

19 снежня 2010 года, Мінск. Сабраўшыяся на Кастрычніцкай плошчы, выйшлі на праезную частку праспекта Незалежнасці і перакрылі рух. Далей яны рухаюцца ў бок будынка Цэнтрвыбаркама Беларусі. Супрацоўнікі міліцыі не перашкаджаюць дзеянням дэманстрантаў.  Натоўп даходзіць да Цэнтрвыбаркама, які чамусьці не ачэплены міліцыяй. Праз нейкі час невядомыя пачынаюць біць шкло ў будынку. Міліцыя не перашкаджае гэтаму, парушальнікі не затрымліваюцца. Праз некаторы час з’яўляюцца міліцыянеры, які адціскаюць людзей ад будынка. Аднак вельмі хутка міліцыя сыходзіць. Гэта спараджае пачуццё беспакаранасці і правакуе людзей да больш актыўнага штурма Цэнтрвыбаркама.

Пасля як вядома адбываецца жорсткі разгон дэманстрацыі.

У выніку штурма Цэнтрвыбаркама беларускія ўлады маюць карцінку бясчынстваў дэманстрантаў і апраўданні для жорсткага разгона мітынга.

11 лістапада 2011 года, Варшава. На месцы збору “Марша незалежнасці” на Плошчы Канстытуцыі адбываюцца бойкі паміж паліцыяй і ўдзельнікамі мітынга, у асноўным футбольнымі фанатамі. Але футбольныя фанаты былі вінаватыя толькі ў тым, што павяліся на раней запланаваную правакацыю. Галоўныя ж віноўнікі бойкі-улады Варшавы, якія прадстаўляюць тую ж саму партыю, да якой і належыць вышэйшае кіраўніцтва краіны- “Грамадзянская платформа”. Менавіта тое, што на той жа Плошчы Канстытуцыі адбываўся мітынг левых супраць “Марша незалежнасці” і справакавала правых фанатаў на спробы перашкодзіць акцыі левакоў. Дазвол жа на правядзенне двух акцыі ў адным месцы далі тыя самыя ўлады Варшавы з “Грамадзянскай платформы”.

Пасля сутыкненняў на Плошчы Канстытуцыі большая частка сабраўшыхся на мітынг ідуць праз увесь горад на “Плошчу на скрыжаванні” Нягледзячы на сутыкненні на “Плошчы Канстытуцыі” натоўп не суправаджаюць супрацоўнікі паліцыі, якія павінны былі яго суправаджаць у любым выпадку, а тым больш пасля адбыўшагася. Па дарозе шляху шэсця людзі спакойна могуць набыць алкаголь. Пры тым, што ў гэты дзень у Польшчы свята, а ў такія дні практычна ўсе крамы ў краіне закрываюцца. Але чамусьці крамы адкрытыя, нягледзячы нават на тое, што яны знаходзяцца на шляху шэсця.

На самой “Плошчы на скрыжаванні” невядомыя людзі пачынаюць зачапляць журналістаў TVN24, а пасля і граміць 2 аўтамабіля тэлеканала. З’яўляюцца супрацоўнікі паліцыі, якія адціскаюць людзей ад аўта. Аднак вельмі хутка яны сыходзяць. Гэта спараджае пачуццё беспакаранасці і правакуе хуліганаў да падпалу аўтамабіляў. Нічога не нагадвае?

Ад  пагромаў у польскай сталіцы як не дзіўна выйгралі ўлады Варшавы, дакладней палітычная сіла, якую яны прадстаўляюць. Прайгралі ж як арганізатары “Марша незалежнасці”, так і левакі, якія спрабавалі заблакаваць марш. І першыя і другія павяліся на правакацыі і ўдзельнічалі па меры сваіх магчымасцяў у беспарадках. А выбаршчыкі ў асноўнай масе як вядома не любяць вельмі радыкальных палітыкаў, асабліва тых, хто з’яўляецца “арганізатарам беспарадкаў”. І хоць з боку арганізатараў марша няма ўплывовых палітычных сілаў, была прадстаўлена ў кепскім свеце сама правая ідэалогія. Стала магчымым унясенне зменаў у заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Таксама паліцыя зможа ўжываць больш жорсткія метады ў барацьбе супраць фанацкага руху. Народ паліцыю ў гэтым падтрымае. Фанаты ж ў сваёй большасці вельмі радыкальна настроеныя ў адносінах да цяперашніх польскіх уладаў і вельмі актыўна дэманстравалі  гэтыя свае настроі.

З боку левых на акцыі супраць “Марша незалежнасці” быў заўважаны Януш Палікот і сябры ягонай партыі “Рух Палікота”, якая на апошніх парламенцкіх выбарах набрала 10% галасоў выбаршчыкаў. Удзел гэтых палітыкаў у сумеснай акцыі з нямецкімі анархістамі, якія прыехалі ў чужую краіну і арганізоўвалі ў ёй беспарадкі, для “Руха Палікота” нічога добрага не прынясе.

Андрэй Клімец, для сайта Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Меркаванні, выказаныя ў артыкуле, перадаюць погляды аўтара і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”.

Чытайце таксама:

З фронта варшаўскай бітвы

Коментування: коментарів