Пяць украінскіх парлямэнтароў вылучылі Бяляцкага на Нобэля

27.01.2012

Пяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны накіравалі ў Осла, дзе месьціцца Нобэлеўскі камітэт міру, намінацыйны ліст на вылучэньне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію. Пра гэта «Свабодзе» сёньня паведаміў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны:

«Гэта — дзейныя дэпутаты Віктар Марчук, Леся Грыгаровіч, Мустафа Джамілёў, Анатоль Мацьвіенка і Яраслаў Кэндзер. Яны ўжо зьвязваліся з Осла і ім паведамілі, што іх лісты дайшлі па прызначэньню.

Што тычыцца маёй думкі, то я далучаюся да сваіх былых калегаў-парлямэнтароў. Я таксама ўпэўнены, што гэты чалавек заслугоўвае прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі. І я хачу пажадаць усяму беларускаму народу, каб імя Бяляцкага, як барацьбіта за мір, як чалавека, які адстойваў годнасьць беларускага народу, заўжды было такім павадыром у цяперашніх складаных умовах».

“Радыё Свабода”

Коментування: коментарів