У Кіеве абмяркуюць украінска-беларускія адносіны

23.03.2012

23 сакавіка ва ўкраінскай сталіцы, з нагоды 94 гадавіны абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі, пройдзе дыскусія на тэму: “Украінска-беларускі дыялог сёння і заўтра”.

Мерапрыемства а 13 гадзіне распачнецца ў будынку па вуліцы Багдана Хмяльніцкага 8/16 (станцыя метро Тэатральная).

Арганізатарам мерапрыемства выступае Інстытут украінскай палітыкі, Цэнтр “Свабода слова” і Украінскі клуб.

Коментування: коментарів