У Кіеве беларускіх палітвязняў запусцілі ў неба (фота)

13.12.2011

11 снежня ў Кіеве ў неба запусцілі паветраныя ліхтарыкі з партрэтамі беларускіх палітвязняў і подпісам “Свабоду!”. Акцыю на Уладзімірскай горцы правёў Беларускі цэнтр ва Украіне. У гэты ж дзень актывісты арганізацыі адправілі з галоўпаштамта Кіева лісты беларускім палітвязням.

Акцыі прайшлі ў межах “Тыдня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі”. На працягу 7 дзён ва Украіне будуць праходзіць мерапрыемствы ў падтрымку  палітвязняў Беларусі.  


Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Чытайце таксама:

В Україні пройде тиждень солідарності з Білоруссю (програма)

Коментування: коментарів