У Кіеве будуць патрабаваць ад Расіі “прыбраць рукі ад Беларусі”

19.06.2011

Удзень паўгоддзя з дня разгону ў Мінску мітынгу пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Кіеве пройдзе дзве акцыі пратэсту.

19 чэрвеня а 11 гадзіне ва ўкраінскай сталіцы адбудзецца пікетаванне амбасады Рэспублікі Беларусь пад лозунгам «Свабоду палітвязням», а ў 13 гадзін пройдзе пікетаванне амбасады Расійскай Федэрацыі пад лозунгам «Рукі прэч ад Беларусі».

Акцыі ладзяцца вядомым беларускім палітыкам Вячаславам Сіўчыкам пра падтрымцы шэрагу ўкраінскіх партый.

Коментування: коментарів